Міле́йчыцы (польск. Milejczyce, падл.: Miliêčyčy) — вёска ў Польшчы, на рацэ Крупе. Цэнтар сельскай гміны Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 21 км на паўночны ўсход ад Сямяцічаў, за 67 км на поўдзень ад Беластоку.

Мілейчыцы
лац. Milejčycy
польск. Milejczyce
Вуліца ў вёсцы
Вуліца ў вёсцы
Герб Мілейчыцаў
Першыя згадкі: 15 ст.
Магдэбурскае права: 1516
Мясцовая назва: Miliêčyčy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мілейчыцы
Вышыня: 163 м н. у. м.
Насельніцтва: 1100 чал. (2006)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-332
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′0.1″ пн. ш. 23°7′59.9″ у. д. / 52.516694° пн. ш. 23.133306° у. д. / 52.516694; 23.133306Каардынаты: 52°31′0.1″ пн. ш. 23°7′59.9″ у. д. / 52.516694° пн. ш. 23.133306° у. д. / 52.516694; 23.133306
Мілейчыцы на мапе Польшчы
Мілейчыцы
Мілейчыцы
Мілейчыцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мілейчыцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Мікалая, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.

Назва мясцовасьці ўзьнікла ад сэрбскага імя Мілей (Мілейка).

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква-мураўёўка, да 1939 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

14 траўня 1516 году вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Мілейчыцам Магдэбурскае права (каралеўская стаянка на дарозе зь Мельніку ў Бельск). У 1529 годзе тут узьнікла каталіцкая парафія Сьятога Станіслава.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Мілейчыцы ўвайшлі ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. 1 лістапада 1566 году яны атрымалі герб «у чырвоным полі залатыя рогі аленя ў дубе»[1]. Паводле люстрацыі таго ж году тут быў каралеўскі двор, дзеялі дзьве царквы — Сьвятой Барбары і Сьвятога Мікалая, працавалі 25 корчмаў. У сярэдзіне XVII ст. мястэчка спалілі швэдзкія і маскоўскія войскі. У 1740 годзе тут збудавалі новы касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мілейчыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1857 годзе ў мястэчку збудавалі першую сынагогу. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньнея 1863—1864 гадоў расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У канцы XIX ст. у мястэчку дзеялі 3 царквы, працавалі школа, аптэка і 7 крамаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мілейчыцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мілейчыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мілейчыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У міжваенны пэрыяд у мястэчку збудавалі кафляны завод і жыдоўскае летнішча (ў хваёвых лясах пад вёскаю).

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Мілейчыцы занялі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Мілейчыцы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Беластоцкую вобласьць. З 27 чэрвеня 1941 да 20 верасьня 1944 году мястэчка зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Мілейчыцы Польскай Народнай Рэспубліцы. 10 верасьня 1945 году вёску на кароткі час заняла Віленская брыгада Грамадзянскае Арміі Краёвай.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1885 год — 1588 чал. (771 муж. і 817 жан.), у тым ліку 627 юдэяў[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,1 тыс. чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава (1740; драўляны, усярэдзіне драўляны алтар з часу будовы касьцёла, побач драўляная званіца)
  • Царква Сьвятой Барбары (1900; драўляная мураўёўка
  • Царква Сьвятога Міколы (1820; драўляная, дзее як могілкавая капліца)
  • Сынагога (1927, цагляная)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагога (1857)
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 199.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Krzywicki J. Milejczyce // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 421.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць