Уладзімер Станкевіч
дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі
Уладзімер Міхайлавіч Станкевіч (н. 1950 — 4 студзеня 2020[1]) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін зь сяброў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня.
Уладзімер Станкевіч | |
Дэпутат ВС Беларусі 12-га скліканьня | |
---|---|
15 траўня 1990 — 9 студзеня 1996 | |
Намесьнік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савету па заканадаўстве | |
1990 — 1995 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1950 |
Памёр | 4 студзеня 2020 |
Партыя | Беларускі Народны Фронт Адраджэньне |
Адукацыя |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1950 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў старэйшым юрысконсультам калгасу «Беларусь» Мядзельскага раёну. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня ад грамадзкага аб’яднаньня «БНФ „Адраджэньне“» па Мядзельскай выбарчай акрузе № 78 у мястэчку Крывічы. У Вярхоўным савеце быў намесьнікам старшыні камісіі па заканадаўству, уваходзіў у фракцыю Беларускага народнага фронту.
Памёр 4 студзеня 2020 году.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |