Дзьмітры Шатыловіч
Дзьмітры Фадзеевіч Шатыловіч (8 лістапада 1926, в. Чаромха, Польская Рэспубліка, цяпер — Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 21 лютага 2020, Варшава[1]) — беларускі паэт, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988), Сябра Саюзу польскіх літаратараў і ганаровы — Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Дзьмітры Фадзеевіч Шатыловіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 лістапада 1926 |
Памёр | 21 лютага 2020 (93 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Гады творчасьці | 1957 па 2020 |
Мова | беларуская мова і польская мова |
Дэбют | 1957 |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 8 лістападу 1926 году ў в. Чаромха Польскай Рэспублікі (цяпер — Гайнаўскі павет Падляскага ваяводзтва).
Выпускнік Беларускай гімназіі ў Бельску Падляскім у 1946 годзе і польскага Ліцэя імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Бельску Падляскім, Ленінградзкага электратэхнічнага інстытуту ў 1953 годзе. Працаваў у энэргетычным праектным бюро «Энергапраект» у Варшаве (1954—1989). Ад 28 сьнежня 1973 году да 15 чэрвеня 1974 году быў на аўтарскім праектным наглядзе ў электрастанцыі Тузла ў Югаславіі і ад 15 сакавіка 1986 году да 11 верасьня 1988 году на аўтарскім праектным наглядзе ў электрастанцыі Бакара ў Індыі.
У вольны час ад працы ў бюро працаваў ад 1975 году гідам замежных польскіх экскурсій у польскім турыстычным бюро «Орбіс» і іншых. Пасьля выхаду на пэнсію жыў у Варшаве. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў на старонках «Нівы» ў 1957 годзе. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў «Эцюды падарожжа», «Маё Падляшша», «Хвалі часу», «Вясёлка над імглою», «Струмені лёсу», «Асеньнія промні», «Янтарныя віры», «Гронкі надзеі», «Ліхтар уражаньняў», «Подых хвілін», «У ціхай лагуне», «Забытая паляна», «Вясновы гай», «Сьляды на Зямлі» і ў перакладзе на польскую мову «Rezonanse pamięci», «Patos jesienny», i «Echa wrażeń». У кнігах «У новай айчыне», «Пакаленьне вайны», «Час трывогі і надзеі» выдадзеных «Нівай» у Беластоку сабраны яго ўспаміны да 1955 году. У 2014 годзе «Czasopis» у Беластоку выдаў яго «Успаміны 1955—1988». У «Альманаху Беларус 2010», «Альманаху Беларус 2012» і «Альманаху Беларус 2013», якія выйшлі ў Нью-Ёрку надрукавалі яго вершы і ўспаміны з 1944 і 1945 гадоў. Вершы яго надрукаваны ў дзясятках «Беларускіх каляндарах БГКТ», у Беларускіх альманахах у Польшчы, у «Тэрмапілах» і ў «Annus Albaruthenicus».
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны Крыжам Кавалерскім Ордэна Адраджэньня Польшчы, Срэбраным Крыжам Заслугі і іншымі мэдалямі.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменьнікі Польшчы. Другая палова XX ст. / Уклад. Я.Чыквіна.
- Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Матэрыялы XIII Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Шлях да Ўзаемнасьці». Стар.113—134 праф. Васіль Белаказовіч.
- Беларускія пісьменьнікі. Бібліяграфічны слоўнік. Том 6. Мінск 1995. Беларуская Энцыклапедыя Пятруся Броўкі.