Яша Бурш
Яша Бурш, сапр. Янка Анісэровіч (12 верасьня 1929, Баранавічы, Польская Рэспубліка — 29 студзеня 2007) — беларускі паэт[2] і мастак у Польшчы. Лічыцца ці ня першым беларускім паэтам-мадэрністам. Член Беларускага грамадзка-культурнага таварыства і літаратурнага аб'яднаньня «Белавежа».
Яша Бурш | |
![]() Выява Яшы Бурша | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ян Анісяровіч |
Псэўданімы | Яша Бурш Я. С. |
Нарадзіўся | 12 верасьня 1929 |
Памёр | 29 студзеня 2007 (77 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | маляр, паэт, плястычны артыст |
Гады творчасьці | 1957—2007 |
Кірунак | мадэрн |
Жанр | мадэрновая паэзія |
Мовы | беларуская, польская |
Дэбют | 1957 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 12 верасьня 1929 году ў Баранавічах Польскай Рэспублікі.
Пасьля вайны ў 1950 годзе з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў Варшаву. У 1957 годзе закончыў Варшаўскую акадэмію мастацтваў, пасьля чаго доўгі час працаваў у варшаўскіх школах настаўнікам жывапісу.
Памёр 29 студзеня 2007 году. Пахаваны ў Варшаве на Паўночных камунальных могілках.
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў у 1957 годзе ў газэце «Ніва» пад крыптанімам Я. С., дзе даводзіў неабходнасьць аб’яднаньня беларускіх творцаў у Польшчы. Таксама ў «Ніве» ў 1958 годзе пад псэўданімам Ян Станіслаў дэбютаваў як паэт двума адназвароткавымі катрэнамі: «Прыляж ля мяне, вецярок» і «Сонейка сьвеціць, сьмяецца і грэе», але гэтыя вершы нетыповыя для творчасьці Я. Бурша, яны належаць да сілаба-тонікі, сістэмы вершаскладаньня, якою паэт не карыстаўся. Магчыма, дэбютныя творы Я. Бурша былі рэдагаваны Г. Валкавыцкім, галоўным рэдактарам «Нівы».
Стаў вядомым мастаком у Польшчы, ляўрэатам многіх польскіх ды міжнародных прэмій, меў больш за 50 ўласных і больш за 100 калектыўных выставаў жывапісу (польскіх і міжнародных). Яго карціны знаходзяцца ў фондах многіх музэяў, у тым ліку ў Нацыянальным музэі ў Варшаве і Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.
Творы
рэдагаваць- 4 вершы — «Краса і сіла» — анталёгія беларуская паэзіі ХХ стагодзьдзя. Менск, 2003
Крыніцы
рэдагаваць- ^ RKDartists (нід.)
- ^ Ян Чыквін Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / прадм. У. Конана. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 277—288. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6318-80-7
Літаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана, — Мн.: Беларускі кнігазбор, — 2000, — 576 ст.: іл., — ISBN 985-6318-80-7