Галоўнае праўленьне БГКТ

(Перанакіравана з «ГП БГКТ»)

Галоўнае праўленьні БГКТ (коратка ГП БГКТ) — управа Беларускага Грамадзка-Культуранага Таварыства ў Польшчы. Яно дзейнічае паміж зьездамі таварыства.

ГП БГКТ мела асабовы склад, які дзейнічаў праз:

  • пленум ГП БГКТ
  • прэзыдыюм ГП БГКТ

ГП БГКТ дзейнічаў паміж зьездамі БГКТ і абавязан быў выконваць рашэньні зьезду. Узначальваў ГП БГКТ Старшыня ГП БГКТ. ГП БГКТ было падобным на ўрады ПАРП і КПСС. Пленум ГП БГКТ азначае паседжаньне ўсіх членаў ГП БГКТ. Прэзыдыюм ГП БГКТ — некаторых члены ГП БГКТ, г. зн. ня ўвесь асабовы склад ГП БГКТ. Кольскасьць прэзыдыюму была меншаю. Прэзыдыюм — вузкая рада ГП БГКТ. Прэзыдыюм дзейнічаў паміж паседжаньнямі (пленумамі) ГП БГКТ.

Пленумы ГП БГКТ і паседжаньні Прэзыдыюма ГП БГКТ праводзіліся як правіла ў Беластоку ў сядзібе ГП БГКТ. Аднак былі выключэньні. 5 і 6 чэрвеня 1977 году адбылося выяздное пасяджэньне прэзыдыюму ГП БГКТ у Гданску. Разам з ГП БГКТ у Гданск ехаў Гарадоцкі хор.

Дзейнасьць

рэдагаваць

ГП БГКТ дзейнічаў паміж зьездамі БГКТ і абавязан быў выконваць рашэньні зьезду. Аднак быі выключэньні з-за надзвычайных абставінаў ГП БГКТ магло самастойна дзейгнічаць.

28 верасьня 1980 году сабралося Галоўнае Праўленьне БГКТ. Была гутарка членаў ГП БГКТ і рашылі зьвярнуцца да новага палітбюро ЦК ПАРП. Былі наступныя патрабаваньні[1]:

  1. перагледзець пастанову ЦК ПАРП 1976 году аб нацынальнае аднароднасьці Польскае Народнае Рэчыпаспалітае, прызнаць нацыянальную адрозьненнасьць беларусаў — грамадзян Польшчы, а таксама акрэсьліць канструктыўную праграму дзейнасьці партыйных і дзяржаўных установаў у галіне нацыянальнае палітыкі;
  2. запэўніць прапарцыянальна нацыянальнаму складу жыхароў Беластоцкага ваяводзтва прадстаўніцтва ў Сойме ПНР, Ваяводзкае радзе і Ваяводзкім выканкаме ПАРП;
  3. акрэсьліць стабільныя прынцыпы навучаньня роднае мовы для дзяцей беларускае нацыянальнасьці. Прапануецца ўвесьці абавязковае навучаньне беларускае мовы як прадмета ва ўсіх школах, у якіх ёсьць 50% вучняў беларускае нацыянальнасьці;
  4. вярнуць ліквідаваныя ў 1970-ыя гады культурныя ўстановы й перш за ўсё Беларускі этнаграфічны музэй (са зваротам экспанатаў), а таксама аднавіць дзейнасьць эстраднага калектыву «Лявоніха»;
  5. запэўніць нармальныя ўмовы разьвіцьця беларускіх творчых асяродзьдзяў (літаратурнага і навуковага) праз павелічэньне выдавецкіх магчымасьцей у галіне мастацкае літаратуры да 3—4 кніг у год, а таксама гадавых навуковых публікацыяў «Навуковых сшыткаў БГКТ». Для гэтага стварыць рэдакцыю выданьняў на беларускае мове ў рамках аднаго з краёвых выдавецтваў;
  6. павялічыць наклад газэты «Ніва», бо быў абмежаваны. Павялічыць радыёвяшчаньне на беларускае мове на Беластоцкім радыё;
  7. стварыць гмінныя праўленьні БГКТ і ўмовы для ўдзелу ў грамадзка-культурным жыцьці нароўні зь іншымі асяродзьдзямі;
  8. вярнуць БГКТ правы гаспадарчае дзейнасьці — з мэтаю, каб была магчымасьць атрыманьня большых сродкаў для статутовае дзейнасьці.

Свае патрабаваньні ГП БГКТ паслалі ў Варшаву да першага пісара ЦК ПАРП Станіслава Каня. Адказу ад яго не было. У Беластоцкім ваяводзтве першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП Стэфан Завадзінскі сустрэўся з Старшынём ГП БГКТ. С. Завадзінскі абяцаў падтрымку, але нічога не было зроблена. Патрабаваньні БГКТ праніклі за мяжу і гучалі ў радыё. На ўсходзе ў СССР прынялі рашэньне забараніць выпіску газэты «Ніва». Іншыя пытаньні й патрабаваньні БГКТ замоўчваліся ў СССР.

У БГКТ увесь 1984 год грызьня ў верхаводаў таварыства, што шкодзіць самому таварыству і адганяе простых людзей. Назіраецца падзел БГКТ на «маладых» і «старых». «Маладых» у БГКТ ніхто ня слухае і ім не даюць пасадаў у таварыстве. Ім «Старыя» далі волю, што яны скарысталі. Воля ж прывяла да памылкаў і жаданьне «маладых» да дзеяньня згасла. «Старыя» пры БГКТ стварылі ў 1984 годзе Грамадзкі камітэт пабудовы этнаграфічнага музэю беларускае нацыянальнае меншасьці ў Польшчы і Музэя рэвалюцыйнага руху ў Гайнаўцы. Падзея яго стварэньня была 6 студзеня 1984 году. Назва музэя са словам «рэвалюцыйнага» павінна было зьвярнуць увагу ўправы м. Гайнаўка, што й адбылося. Управа абяцала даць зямлю для пабудовы, дзе была раней паркетная фабрыка. Самым вялікім пытаньнем і бядою сталі грошы для будовы дому музэю.

  1. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 163. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).