Сакрат Яновіч

Сакра́т Яно́віч (па-польску: Sokrat Janowicz; 4 верасьня 1936, Крынкі, Гарадзенскі павет, Польская Рэспубліка — 17 лютага 2013, Крынкі, Сакольскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча [1]) — беларускі пісьменьнік, аўтар 30 кніг. Пісаў па-беларуску й па-польску. Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў, старшыня Клюбу Саюзу польскіх пісьменьнікаў у Беластоку, старшыня Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня.

Сакрат Яновіч
Sokrat Janowicz
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 верасьня 1936
Сьцяг Польшчы Крынкі,
Гарадзенскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Памёр 17 лютага 2013
Сьцяг Польшчы Крынкі,
Сакольскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, публіцыст
Гады творчасьці 1956—2013
Мова беларуская мова
Узнагароды
мэдаль „Gloria Artis“ за заслугі ў культуры
Подпіс
Творы на сайце Knihi.com

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся 4 верасьня 1936 году ў Крынках Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.

У 1955 годзе скончыў Беластоцкі электратэхнікум, у 1973 годзе скончыў завочны факультэт польскае й славянскае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Перакладнік, журналіст у газэце «Ніва» ад 1956 году. Загадчык арганізацыйнага аддзелу Галоўнага праўленьня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства (1959—1962). У 1970 годзе быў звольнены зь «Нівы» «за беларускі нацыяналізм». З другой паловы 1970-х гадоў працаваў інструктарам-мэтадыстам Беластоцкага гарадзкога Дому культуры, з першай паловы 1980‑х гадоў — тэхнічным рэдактарам газэты «Ніва».

У 2007 годзе прызнаўся пра супрацоўніцтва са Службай бясьпекі Польскае Народнае Рэспублікі на працягу 12 год: з 1958 па 1970 гады, назіраючы за супрацоўнікамі газэты «Ніва», Беларускага грамадзка‑культурнага таварыства й беларускімі рэпатрыянтамі [2].

Памёр 17 лютага 2013 году ў сваім доме ў Крынках[3]. Пахаваны на праваслаўных могілках у Крынках.

БібліяграфіяРэдагаваць

  • «Zahony» («Загоны») — апавяданьні (1969)
  • «Wielkie miasto Białystok» («Вялікі горад Беласток») — мініятуры (1973)
  • «Zapomnieliska» — мініятуры (1978)
  • «Ściana» («Сьцяна») — аповесьць (1979)
  • «Małe dni» («Малыя дні») — мініятуры (1981)
  • «Samosiej» («Самасей») — аповесьць (1981)
  • «Trzecia pora» («Трэцяя пара») — мініятуры (1983)
  • «Miniatures» («Мініятуры») — мініятуры (1984)
  • «Srebrny jeździec» — гістарычнае апавяданьне (1984)
  • «Białoruś, Białoruś» («Беларусь, Беларусь») — эсэ (1987)
  • «Terra Incognito: Białoruś» («Terra Incognito: Беларусь») — эсэ (1993)
  • «Dolina pełna losu» («Даліна поўная лёсу») — аповесьці (1994)
  • «Nasze tysiąc lat» («Нашая тысяча гадоў») — размовы зь Юр’ем Хмялеўскім (2000)
  • «Ojczystość. Białoruskie ślady i znaki» («Айчына. Беларускія сьляды й знакі») — зборнік эсэ (2001)
  • «Хатняе стагоддзе»[1] — аповесьць (2008).

ЛітаратураРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Памёр Сакрат Яновіч(недаступная спасылка)
  2. ^ I dadzą mi święty spokój… (пол.)
  3. ^ http://racyja.eu/index.php?id=105&zoom=10531(недаступная спасылка) //Радыё Рацыя

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць