Ляшукі
Ляшукі́ (па-польску: Eliaszuki, на мясцовай беларускай гаворцы: Ляшукі́[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Ляшукі | |
польск. Eliaszuki | |
Былая назва: | Ільяшукі |
Мясцовая назва: | Ляшукі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 23.7° у. д.Каардынаты: 52°55′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 23.7° у. д. |
Ляшукі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход ў Старым Ляўкове[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьЛяшукі заснавалі мужыкі з Старога Ляўкова на пачатку 18 ст. Сям’я Ільяшукоў атрымала дазвол на стварэньне пасекаў у незаселеных лясох нараўкоўскіх добраў. На мяжы фальваркаў Старое Ляўкова і Лука былі створаныя невялікія пасяленьні ўва ўрочышчах: Ельнік (Міхал Ільяшук з сынамі Антонам і Язэпам), Воўчае Горла (Хведар Ільяшук з сынамі Ільлём ды братам Язэпам) ды Васількаў Кут (Мацей Ільяшук з сынамі Якубам, Яльёнам ды Міколам)[2]. У міжваенны пэрыяд Ляшукі прыналежалі да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 249 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 230 былі запісаныя беларусамі і 19 палякамі)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805092-0036720?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ а б Ляшукі (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.