Ян Чыквін
Ян Чы́квін (па-польску: Jan Czykwin; 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Кляшчэльскі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча — 14 лістапада 2022[1]) — беларускі паэт у Польшчы, гісторык беларускай і расейскай літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навук, прафэсар, грамадзкі дзяяч.
Ян Чы́квін | |
Ян Чыквін у пачатку 2000-ых гадоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 траўня 1940 (84 гады) Дубічы Царкоўныя, Кляшчэльскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР |
Памёр | 14 лістапада 2022 Бельск, Падляскае ваяводзтва, Польшча |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, перакладнік, паэт |
Мова | беларуская мова, польская мова і расейская мова |
Дэбют | 1957 |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чыквін.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЯн Чыквін нарадзіўся 18 траўня 1940 году ў вёсцы Дубічы-Царкоўныя Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці (цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) у сям’і настаўніка. У 1959 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску-Падляскім, а потым скончыў русыстыку ў Варшаўскім унівэрсытэце (1964). З 1964 па 1969 гады рабіў настаўнікам расейскае мовы і літаратуры ў сярэдняе школе ў Беластоку. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985—1997 — Варшаўскага ўнівэрсытэту, дзе быў дацэнтам катэдры беларускага мовазнаўства. З 1988 году стаў старшынём літаратурнае грамады Белавежа. З 1998 году пачаў рабіць у Беластоцкім ўнівэрсытэце[2].
Творчасьць
рэдагавацьПачаў друкавацца ў 1957 годзе на старонках «Нівы». Ад 1969 году — сябар Польскага таварыства русістаў, ад 1970 году — Саюзу польскіх пісьменьнікаў, ад 1991 году — Міжнароднай асацыяцыі беларусыстаў, ад 1996 году — беларускага ПЭН-цэнтру. Ад 1989 году — старшыня Беларускага літаратурнага таварыства «Белавежа», ад 1990 году працаваў рэдактарам выдавецкай сэрыі "Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»", ад 1998 году — рэдакторам часопісу «Тэрмапілы».
Дзейнасьць
рэдагавацьТворчасьць Сакрата Яновіча, па мысьлі Яна Чыквіна, — найбольш прыкметная зьява сярод прыгожага пісьменства ў Польшчы[3]. Сакрат Яновіч у Польшчы закранаў тэматыку Беларусі й беларусаў, а гэта прыцягвала сярод польскіх дасьледчыкаў пільную ўвагу да тае тэматыкі ў друку Польшчы[4] [5][6][7][8][9][10][11][12]. Працягам дзейнасьці Сакрата Яновіча стаў выхад у сьвет новае кнігі па-польску «Беларусь, Беларусь» (Варшава, 1987), вакол якой у свой час разгарэліся перапіска і «страсьці-напасьці»[13][14][15][16][17][18][19][20].
Сакрат Яновіч часта падымае пытаньне жыцьця «блудных сыноў», якія ад'язджаюць з радзімы і забываюць свае карані, бацькоў, айчыну, ідуць множыць славу чужых народаў, а гэта вяжыць Сакрата Яновіча зь Віктарам Шведам і Вінцэнтам Дунін-Марцінкевічам[21]. У Польшчы літаратары і дасьледчыкі адносяць творчасьць Сакрата Яновіча да сялянскае плыні польскае літаратуры (яшчэ сярод іх можна назваць Веслаў Мысьліўскі, Юльян Кавалец)[22]. Водгук аб аповесьці «Самасей» даў Ян Чыквін карокі, але добры:
Я стаў чытаць — і ахаць ад задавальненьня: даўненька так у смак не чыталася па-беларуску!
— Ян Чыквін. «Шлях па крузе»[22].
Сакрат Яновіч піша пра Андрэя Антошку:
Ён яшчэ не адчуваў гаркаты ад перажытага, не разумеў, што кожны чалавек бывае ня тым, кім хацеў бы ў жыцьці сваім быць. Бывае тым, кім дазволена яму быць; Жыву зь няясным адчуваньнем недахопу нечага самага важнага; Усё-такі мы самасеі...
— Ян Чыквін. «Шлях па крузе»[23].
У. Рубанаў назваў Андрэя Антошку асобаю «псіхічна зламанаю»[24].
Аповесьць «Самасей» Сакрат Яновіч пісаў у другое палове 1970-ых гадоў. Яны ў ПНР былі неадназначным часам. Іх было цяжка апісаць у творы. Можа таму ў ім засярэджана на нутраных сьвеце чалавека, а не на зьнешніх грамадзкіх падзеях. Па жанру «Самасей» — аўтабіяграфічная аповесьць[22], бо яна ўключае падзеі з жыцьця Андрэя Антошкі. Ён паходзіць з Крынак, дзе нарадзіўся Сакрат Яновіч. Жыве Андрэй Антошка ў Беластоку, а Сакрат Яновіч таксама жыве ў Беластоку. Андрэй Антошка адчуваў сабе прыніжаным, бо ня меў у месьце апекі, абароны. Вось чаму Андрэй Антошка хоча выбіцца ў людзі, быць начальнікам, быць панам. Ян Чыквін убачыў у «Самасеі»[22] канфлікт места й вёскі (як адрознымі культурнымі й звычаёвымі супольнасьцямі), які быў 1970-ыя гады ў Польшчы і БССР, бадай, што, адным з самых глыбокіх і цяжкіх пытаньняў грамадзкага жыцьця. У БССР тое пытаньне разьвівалі: Кузьма Чорны, Іван Мележ, Вячаслаў Адамчык, Іван Пташнікаў, В. Карамазава і інш. У час У. Гамулкі, Э. Герка сяляне Беласточчыны рушылі ў места Беласток, каб забыцца на свае сялянскія карані[25]. Адмоўнае бачаньне Беластоку ўвёў у Польшчы Мэльхіёр Ваньковіч, якія паходзіў зь земляў Беларусі. Марыя Дамброўская назвала Беласток местам сьметнікам, якое выклікае агіду. Затым сацыёлагі, між іншым Уладзімер Паўлючук, гэтакія адносіны перанесьлі на ўсю Беласточчыну. Падтрымліваў адмоўныя адносіны беластоцкі польскамоўны часопіс «Кантрасты», калі яго рэдактарам стаў Клеменс Крыжагорскі (ён паходзіў з Уроцлаву і ня быў беларусам). У 1968 годзе ў Беласток прыехала група журналістаў, каб пісаць аб узроўні Беласточчыны. Іменна, пасьля таго ў «Кантрастах» пачалі пісаць аб насельнікаў вёсак Беласточчына як аб «задрыпанцах у заднім праходзе»[26]. У 1973 годзе пасьля 6-га зьезду ПАРП сакратаром Беластоцкага Ваяводзкага Выкакому ПАРП стаў З. Куроўскі. Ён паходзіў зь сярэдзіны Польшчы, а не зь Беласточчыны. Раней быў Аркадзь Лашэвіч, які быў зь Бераставіччыны. У 1974 годзе З. Куроўскі пасадзіў галоўным рэдактарам «Кантрастаў» К. Крыжагорскага. Вобраз Беласточчыны пачаў мяняцца на горшае[26]. У 1978 годзе пад рэдакцыяй К. Крыжагорскага «Адыдзіце ад нас усе страхі»[a], дзе адным з пісьменьнікаў быў Сакрат Яновіч. Ён напісаў допіс у тую кнігу пад назваю «Адным шляхам нам у горад»[b]. У ім пісаў аб комплексе нацыянальнае прыніжынасьці.
Сакрат Яновіч гаварыў аб Яну Чыквіне ў 1998 годзе наступнае:
Спалучэньне таленавітага мастака слова з строга лягічным навукоўцам. Прычым — каторы ўжо год старшыня Беларускага літаратурнага аб'яднаньня «Белавежа», добры старшыня, які стабілізаваў гэту арганізацыю, прыдаў ёй пэрспэктыву.
— Сакрат Яновіч. «Рабіць сваё (Зь Янам Чыквіным гутарыць Сакрат Яновіч)»[27].
Ян Чыквін бачыў у дзейнасьці Белавежа спачатку чатыры адрэзкі часу, а пазьней у 1998 годзе сказаў, што іх у Белавежы толькі два-тры[27]:
- пэрыяд кампрэсыі (1960-ыя і 1970-ыя гады)
- пэрыяд застою (1980-ыя гады)
- 1990-ыя гады — пэрыяд дэкампрэсыі
У першы пэрыяд пануе эстрадная, патрыятычна-ідэалягічная й рытарычна-дыдактычная вершатворчасьць, разьлічаная на слухача на стадыёне, амфітэатры, кіназалі. Гэта быў зорны час Алеся Барскага[27]. Быў прымус пісаць многа, асабліва на пэўныя дні году: Кастрычнікі пераварот, Дзень жанчын і г.д.
Трэці ж пэрыяд гэта раўнавага прозы й паэзыі. Паэзыя ў асноўным рэфлексыўная, мэдытатыўная. Яна й проза, таксама, патрабуе не вушэй, а вачэй, роздуму. 1990-ыя гады былі часам Сакрата Яновіча[27]. Паменшыўся прымус на абавязак пісаньня твораў.
Узнагароды
рэдагавацьЗа распаўсюджваньне культуры 28 красавіка 2008 быў узнагароджаны залатым мэдалём «Glorіa Artіs»[28].
За актыўную дзейнасьць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы й літаратуры, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё міжкультурных сувязяў і ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча 10 верасьня 2015 узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[29][30].
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Іду» (1969, Беласток)
- «Сьвятая студня» (1970, Беласток)
- «Неспакой» (1977, Беласток)
- «Сьветлы міг» (1989, Менск)
- «Кругавая чара» (1992, Беласток)
- «Сьвет першы й апошні» (1997, Беласток)
- «Крэйдавае кола» (2002)
У перакладзе на польскую мову выйшлі зборнікі:
Манаграфіі
рэдагаваць- «Афанасій Фет: гістарычна-літаратурнае дасьледаваньне» (1984, па-польску)
- «Далёкія й блізкія. Беларускія пісьменьнікі замежжа» (1997)
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр паэт Ян Чыквін, Наша Ніва, 14-11-2022
- ^ Хто ёсць хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Частка 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах / Рэдакцыйная калегія: А. Мальдзіс і інш. - Мн. "Энцыклапедыкс", 2000. - 334 с.
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 203. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Henryk Bereza, Na pograniczu, «Tygodnik kulturalny», — 1973, — nr. 10.
- ^ Jan Kurowski, Swiat jako mala wioska, «Nadodrze», — 1978, — nr. 3.
- ^ Zygmunt Trziszka, Sokrata Janowicza wiersz proza i proza wierszem, «Fakty 79», — 1979, — nr. 32.
- ^ Adam Michnik, Bialoruska ballada, «Zeszyty literackie», — Парыж, — 1985/
- ^ Krzysztof Sacharczuk, Bialoruskie doswiadczenie pogranicza w ujeciu Sokrata Janowicza, «Przeglad Humanistyczny», — 1990, — nr. 10.
- ^ Lidia Wojcik, Bez namaczania, «Polityka», — 1993, — nr. 45.
- ^ Pawel Lankowski, Na pograniczu dwoch tozsamosci, «Pomerania», — 1994, — nr. 4.
- ^ Wiktor Woroszylski, W malej ojczyznie Sokrata Janowicza, «Rzeczpospolita», — 1994, — nr. 6—7.VIII.
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 204—205. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Логіка сэрцам, эмоцыя розуму // «Ніва», — 1989, — н-р. 36.
- ^ Marek Karp, Krynki — obcosc i bliskosc, «Wiez», — 1987, — nr. 4.
- ^ Jerzy Tomaszewski, Pozostac bialorusinem, «Polityka», — 1987, — nr. 41.
- ^ Zbigniew Bauer, Nie tak..., «Zdanie», — 1987, — nr. 6.
- ^ Wladyslaw Serski, Zawinil czas?, «Gazeta Wspolczesna», — 1987, — nr. 91.
- ^ Krzysztof Kopka, Bialoruska goraczka Sokrata Janowicza, «Tygodnik Kulturalny», — 1988, — nr. 47.
- ^ Kazimierz Podlaski, O narodowej kondycji Bialorusinow — polemika z ksiazka Sokrata Janowicza, «Nowa Koalicja», — 1988, — nr. 6.
- ^ Andrzej Drawicz, Zatrzymajmy sie na Bialorusi, «Powsciagliwosc i Praca», — styczen 1988.
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 210. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ а б в г Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 212. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 219. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 220. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 142—143. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
- ^ а б Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 218. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ а б в г Яновіч, Сакрат Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 231. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ у калёнку «Szukaj» трэба напісаць імя па польску
- ^ Каментарый да Указа № 390 ад 10 верасня 2015 г.
- ^ https://nagrady.by/persona/16280/
Літаратура
рэдагаваць- Хто ёсць хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Частка 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах / Рэдакцыйная калегія: А. Мальдзіс і інш. - Мн. "Энцыклапедыкс", 2000. - 334 с.