7 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
7 красавіка́ — 98-ы дзень году (97-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 269 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1348 — Карл IV заснаваў у Празе Карлаў унівэрсытэт
- 1410 — у Кежмарку (цяпер Славаччына) крыжакі ўчынілі спробу забойства вялікага князя Вітаўта
- 1541 — пачатак місіянэрскага падарожжа Францішка Ксавэрыя на Ўсход
- 1559 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права
- 1654 — кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Заблудаву (Гарадзеншчына) мескі герб
- 1795 — увядзеньне ў Францыі мэтрычнае сыстэмы
- 1926 — выйшла пастанова пра ўвядзеньне ў Беларускай ССР абавязковае пачатковае адукацыі
- 1943 — швайцарскі хімік Альбэрт Гофман сынтэзаваў ЛСД
- 1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Латвіяй
- 2003 — амэрыканскія войскі занялі Багдад
- 2005 — пачаў выконваць свае абавязкі дзейны прэзыдэнт Іраку Джалал Талабані
- 2010 — Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «Грунвальдзкая бітва. 600 год», выбітыя на прапанову Таварыства беларускае мовы
- 2023 — выйшаў 1-ы беларускамоўны альбом «Хачу дамоў» гурта «Дразды»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1770 — Ўільям Ўордсўарт, ангельскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы»
- 1880 — Вінцас Міцкявічус-Капсукас, дзеяч міжнароднага камуністычнага руху, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуністычнай партыі Летувы, літаратурны крытык-марксіст
- 1889 — Габрыеля Містраль, чылійская паэтка, першая з лацінаамэрыканскіх пісьменьнікаў ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1945 году
- 1897 — Юры Лістапад, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст, удзельнік Слуцкага збройнага чыну
- 1914 — Кірыла Мазураў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч
- 1915 — Білі Холідэй, амэрыканская джазавая сьпявачка
- 1944 — Гергард Шрэдэр, нямецкі палітык, фэдэральны канцлер ФРН
- 1947 — Мішэль Тор, француская сьпявачка
- 1949 — Валянціна Мацьвіенка, расейская дзяржаўная дзяячка, намесьніца старшыні Ўраду Расеі, губэрнатар і старшыня Ўраду Санкт-Пецярбургу
- 1954 — Джэкі Чан, ганконгскі і амэрыканскі актор, каскадэр, кінарэжысэр
- 1956 — Уладзімер Базан, дзяяч беларускага адраджэнскага руху, мастак творчай суполкі «Пагоня», калекцыянэр і выдавец
- 1962 — Міхаіл Круг, сьпявак ды паэт.
- 1964 — Расэл Кроў, аўстралійскі актор і музыка
- 1978 — Уладзімер Валчкоў, беларускі прафэсійны тэнісіст
Сьмерці
рэдагаваць- 1860 — Караль Падчашынскі, беларускі, польскі і летувіскі архітэктар клясыцызму
- 1910 — Фэлікс Зянковіч, удзельнік паўстаньня 1863—64 рокаў, прыродазнаўца, мэмуарыст
- 1962 — Уладзімер Галубовіч, беларускі і польскі археоляг
- 1983 — Ларыса Геніюш, беларуская паэтка
- 1947 — Генры Форд, амэрыканскі прамысловец
- 1990 — Ільля Галкін, савецкі навуковец і грамадзкі дзяяч