Мастаўляны (Падляскае ваяводзтва)
Мастаўля́ны (па-польску: Mostowlany) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, на левым беразе ракі Сьвіслач, за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы 65, на мяжы зь Беларусьсю. Знаходзіцца ў гміне Гарадок.
Мастаўляны | |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Гарадок |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Аўтамабільны код: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°04′ пн. ш. 23°51′ у. д. / 53.067° пн. ш. 23.85° у. д.Каардынаты: 53°04′ пн. ш. 23°51′ у. д. / 53.067° пн. ш. 23.85° у. д. |
Мастаўляны на мапе Польшчы ![]() ![]() Мастаўляны |
Гісторыя Рэдагаваць
У ліпені 1959 году ў в. Мастаўляны (Беластоцкі павет) павесілі дошку для памяці. На ёй было напісанае аб Кастусю Каліноўскім:
У вёсцы Мастаўляны 21.03.1838 г. нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, змагар за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленьне палякаў і беларусаў, арганізатар і кіраўнік студзеньскага паўстаньня на Беларусі і Літве. Загінуў з рук царскіх сатрапаў 10.03.1864 г. у Вільні. Ушаноўваючы памяць героя, жыхары Мастаўлян прысвойваюць школе яго імя. Сакавік, 1959.
— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[1].
Насельніцтва Рэдагаваць
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 52 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[2]
Інфраструктура Рэдагаваць
Інфармацыя для турыстаў Рэдагаваць
Помнікі архітэктуры Рэдагаваць
- Праваслаўная царква Сьв. Яна Тэоляга (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
- Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).
Страчаная спадчына Рэдагаваць
Ураджэнцы Рэдагаваць
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Віктар Каліноўскі (1833–1862) – гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- ^ Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 55. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18(пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.