Лідзія Бялецкая (парт. псэўд.: Шура; 11 лютага 1911, Бельск17 красавіка 1987) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Лідзія Бялецкая
Дата нараджэньня 11 лютага 1911(1911-02-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 красавіка 1987(1987-04-17) (76 гадоў)
Месца пахаваньня
Сябра ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі[d] і Беларускае грамадзка-культурнае таварыства
Узнагароды
Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і сезоннага работніка ў Бельску. Пайшла на работу ва ўзросьце 14 гадоў.

У 1928 годзе ўступіла ў Камуністычны саюз моладзі. У 1931 годзе ўступіла ў рады КПЗБ, у тым жа годзе была абрана сакратаром ячэйкі, потым членам гарадзкога камітэта КПЗБ, а пазней сакратаром раённага камітэта КПЗБ у Бельску.

У 1933 годзе яе паслалі ў цэнтральную партыйную школу КПЗБ у Менску, якую Лідзія Бялецкая скончыла ў 1934 годзе. Цэнтральны камітэт пакінуў яе ў БССР у якасьці партыйнага рэзэрва. Жыла ў Бабруйску і працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Скончыла дзевяць клясаў вечаровай школы.

Пасьля роспуску Камуністычнай партыі Польшчы была высланая ў Казахстан, а потым на Урал, дзе знаходзілася 5 гадоў і 6 месяцаў. У 1948 годзе ў Омску памерла яе адзіная дачка, а ў 1954 муж.

У 1956 годзе Лідзія Бялецкая вярнулася ў Беласток, дзе стала працаваць кіраўніком Беластоцкай метэаралягічнай станцыі (на такой жа станцыі яна працавала ў Омску ў 1950-56 гг.) Уключылася ў партыйную работу: была сакратаром пярвічнай партыйнай арганізацыі, пазаштатным членам Ваяводзкай камісіі партыйнага кантролю, дэлегатам другога зьезда ПАРП.

З 1960 па 1962 працавала старшынёй Беларускага грамадска-культурнага таварыства, а ў 1963 годзе выйшла на пэнсію.

Узнагароджана Кавалерскім крыжам ордэна адраджэньня Польшчы. Пахаваная на гарадзкіх могілках Беластока.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць