Васіль Петручук (23 жніўня 1926, в. Грабавец Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводзтва — 19 студзеня 2019[1][2][3], Беласток) — беларускі пісьменьнік.

Васіль Петручук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 жніўня 1926(1926-08-23)
Памёр 19 студзеня 2019(2019-01-19) (92 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1975 па 2019
Дэбют 1975
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Залаты крыж Заслугі срэбны Крыж Заслугі Партызанскі крыж Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы

Жыцьцё рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасьля Другой сусьветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бясьпекі Польшчы, ваяваў з УПА, быў паранены. Займаўся на курсах разьведчыкаў (Уроцлаў, 1950—1951). Рабіў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрвыведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў рабіў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.

 
Зьлева направа: Віктар Швед, Дзьмітры Шатыловіч і Васіль Петручук. Польшча, 2000-ыя гады.

Узнагароджаны наступнымі ўзнагародамі:

Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданьне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. (газета «Ніва»).

Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Васіль Петручуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў