Белавежа (аб’яднаньне)

Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» — аб’яднаньне беларускіх пісьменьнікаў Польшчы, якія пішуць на беларускай мове. Літаратуразнаўцы атаясамліваюць іх з асобнай беларускай літаратурнай групай (так званыя «белавежцы»)[1]. У цяперашні час у яе склад уваходзяць каля 20 пісьменьнікаў, якія жывуць у Польшчы. Сябрамі аб’яднаньня, сярод іншых, зьяўляюцца Ян Чыквін, Аляксандар Баршчэўскі, Віктар Швед, Надзея Артымовіч і Міра Лукша. Да яго таксама належалі Сакрат Яновіч і Георгі Валкавыцкі. Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» — адзіная за граніцамі Беларусі арганізацыя пісьменьнікаў, якія пішуць на беларускай мове. Гэта таксама адзіная літаратурная арганізацыя, створаная нацыянальнай меншасьцю, якая пражывае ў Польшчы.

Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»
Знак літ. аб'яднаньня
Даведка
Дата ўтварэньня8 чэрвеня 1958 (66 гадоў таму)
Службовыя мовыбеларуская
СтаршыняГеоргі Валкавыцкі
Ян Чыквін
Зьвязаныя службыГП БГКТ, ЦК ПАРП, БДА
Канфэрэнцыя літ. аб’яднаньня «Белавежа» прысьвечанае 45-годзьдзю дзейнасьці. Першы рад (сядзяць) зьлева направа: Жэня Мартынюк, Галіна Тварановіч, Галена Анішэўская, Віктар Швед; другі рад (стаяць): Зьміцер Шатыловіч, (трэці) Юрка Буйнюк, Сакрат Яновіч, Георгі Валкавыцкі, Людміла Сінькова, Ян Чыквін, Анатоль Кудравец, Галіна Тычка, Васіль Петручук, Юры Баена. Беласток, 8 чэрвеня 2003 году.

Віктар Швед у 2010 годзе сказаў, што пасьля адзначаньня пяцідзесяцігодзьдзя аб’яднаньня «Белавежы», па стане на 2010 год, у яе складзе было 20 дзейных членаў[2], якія маюць свае зборнікі. Белавежа выпусьціла каля 200 кніг, 7 альманахаў і 12 гадавікоў Тэрмапілы.

Сучасная Польшча зьяўляецца краінаю дзьвюх літаратур: польскае й беларускае[2][3]. Таму беларуская літаратура Польшчы належыць як польскаму, так і беларускаму кантэксту. В. Швед спасылаўся на літаратурных крытыкаў, якія гаварылі, што «Белавежа» зьяўляецца найстарэйшай і з найбольшымі творчымі дасягненьнямі літаратурнаю групаю ў Польшчы[2].

Коратка пра дзейнасьць

рэдагаваць
 
Віктар Швед — адзін з сябраў аб’яднаньня.

Аб’яднаньне пачало існаваць ў кастрычніку 1956 году, што актывізавала дзейнасьць беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы і давала надзею на ўзьнікненьне арганізаванага літаратурнага руху. Стварэньне аб’яднаньня было яшчэ адным элемэнтам інстытуцыяналізацыі беларускай нацыянальнай меншасьці, якая прыпала на гэты час (пасьля стварэньня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў 1956 годзе і зьяўленьня першага нумару штотыднёвіка «Ніва» 4 сакавіка 1956 году). Першапачаткова газэта «Ніва» друкавала творы маладых літаратараў (быў створаны існуючы да сёньня разьдзел «Літаратурная старонка», прызначаны для прэзэнтацыі твораў «белавежцаў»), вялася дыскусія на тэму мэтазгоднасьці стварэньня ўласнага аб’яднаньня[4].

 
Аўтарская сустрэча ў Беластоку ў 1959 годзе. Зьлева направа: Васіль Літвінчык, Мацей Канапацкі, Віктар Швед, Яша Бурш.

8 чэрвеня 1958 году ў рэдакцыі «Нівы» адбыўся арганізацыйны зьезд Беларускага літаратурнага аб’яднаньня, першым кіраўніком якога быў Георгі Валкавыцкі. У 1962 годзе аб’яднаньне, ужо пад назвай «Белавежа», аддзялілася ад «Нівы» і стала аддзелам Беларускага грамадзка-культурнага таварыства[5]. У пачатковым пэрыядзе дзейнасьці аб’яднаньня найбольш актыўнымі былі: Янка Анісеровіч, Ян Чыквін, Дзьмітрый Шатыловіч, Віктар Швед, Аляксандар Баршчэўскі і Ўладзімер Гайдук. Першым выданьнем аб’яднаньня (і ў той жа час першым зборнік паэзіі выдадзеным у пасьляваенным Беластоку)[6], стаў альманах «Рунь», у якім было надрукавана сямнацьцаць вершаў беларускіх аўтараў). Да пачатку 1970-х зьявіліся першыя томікі паэзіі сябраў «Белавежы».

У 1970—1977 гадох да абьяднаньня далучылася 34 асобы, у тым ліку Надзея Артымовіч[7].

У 1990 годзе аб’яднаньне аддзялілася ад Беларускага грамадзка-культурнага таварыства і стала незалежнай арганізацыяй Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа». У тым жа годзе пачалося выданьне Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». Да 2014 году ў гэтай сэрыі выйшла 88 выданьняў.

 
Аўтарская сустрэча ў Варшаве 20 лістапада 1997 году. Зьлева направа: Войцех Сямён (актор), Віктар Швед, Яўген Кабац (польскі пісьменьнік).

У 1998 годзе пачалося выданьне беларусазнаўчага літаратурна-навуковага часопісу «Тэрмапілы» пад рэдакцыяй Яна Чыквіна[8].

Падрабязная дзейнасьць

рэдагаваць

8 чэрвеня 1958 году было заснаванае Літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа». Да яго далучаліся многія: Янка Дубіцкі, Віктар Швед, Анатоль Хлябіч, Дзьмітры Шатыловіч, Язэп Малеша, браты Янка і Андрэй Беразаўцы і інш. Многія пачалі адыходзіць. Заснавальнікамі Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» сталі члены арганізацыйнага камітэту. Да іх была далучаная група пісьменьнікаў: Яша Бурш, Уладзімер Гайдук, Янка Дубіцкі, Мацей Канапацкі, Пятро Ластаўка, Дзьмітры Шатыловіч, Віктар Швед, Сакрат Яновіч[9].

З Варшавы прыехалі рабонікі Варшаўскага ВНУ з катэдры беларускага мовазнаўства: Мікола Бірыла і Васіль Тарасаў. 12 і 13 ліпеня 1957 году яны прачыталі казаньні аб разьвіцьці беларускае літаратуры. Работнікі Варшаўскага ВНУ прымалі ўдзел у разглядзе твораў аб’яднаньня «Белавежа». 17 ліпеня 1958 году ім стала першая п’еса «Ануфры авансуе» Сяргея Кручка.

Тым часам работа літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» працягвалася. 13 сьнежня 1958 году ГП БГКТ у сваёй сядзібе ў Доме прафсаюзаў зладзілі першы літаратурны вечар членаў «Белавежы» з узелам: Віктар Швед, Алесь Сьвісёк, Янка Анісяровіч, Уладзімер Ільляшук і Ян Чыквін. 14 сьнежня ГП БГКТ рашыў выдаць першы зборнік твораў літаб’яднаньня «Белавежа». Колькасьць членаў «Белавежы» расло.

У красавіку 1959 году была надрукаваная першая кніга Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» пад назваю «Рунь»[10]. Ён быў першым зборнікам членаў «Белавежы». 9 траўня 1959 году адбыўся ўрачысты сход «Белавежы». На ім выступіў прафэсар зь Менску Міхась Лазарук, мовазнавец Аркадзь Жураўскі. Падзея выданьня першага зборніка твораў членаў «Белавежа» знайшло водгук: «Беластоцкая газэта» 10 траўня назвала «Рунь» «беларускім падарункам», «Літаратура і мастацтва» выступіла 13 траўня зь вялікім допісам, «Наша культура» у ліпені (нум. 10) выступіла з допісам Яўген Самахваленка, «Літаратурная газэта» (Масква) допіс 18 чэрвеня, «Трыбуна літэрацкая» (Варшава) допіс 28 чэрвеня, «Расейскі голас»[a] (Лодзь) допіс 15-31 кастрычніка. 19 траўня 1959 году Яша Бурш і Віктар Швед выступілі ў беластоцкім Клюбе міжнароднае кнігі і друку, дзе сабралося каля 200 слухачоў. Пачалі паездкі з выступамі белавескіх паэтаў па Беластоцкім ваяводзтве.

Далей пісар ГП БГКТ Уладзімер Юзьвюк патрабаваў:

  • пяцьсот вершаў ад асобы — асобны зборнік
  • адна тысяча вершаў — абавязкова адзін зборнік выдадзе БГКТ

Зборнік «Рунь» распрадавалі на аўтарскіх сустрэчах у вёсках. Зьбіралі людзей любымі спосабамі. Падманвалі інструктары БГКТ, што прыедзе лекар і будзе лячыць. Сакрат Яновіч пісаў:

У наш фальклёр перайшла камічная сцэнка, калі адзін чалавек пасьпеў ужо на канец аўтарскае сустрэчы і па-сялянску голасна пытае ў суседа, аб чым казаў гэты доктар. А той яму:
— От, плёў якуюсь херню, усё хітрымі вершыкамі. Можа што талковае і казаў бы ён, калі б ня тая дзецярня ў залі…

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[11].

12 чэрвеня 1959 году літаратуранае аб’яднаньне «Белавежа» справіла грамадзкае слуханьне апавяданьня Сакрата Яновіча.

16 кастрычніка 1960 году адбыўся другі зьезд Літаратурнага аб'яднаньня «Белавежа». Г. Валкавыцкі хацеў перадаць свае старшынства да Алеся Барскага. Папярэдне Г. Валкавыцкі пагаварыў з Ул. Станкевічам і ён згадзіўся з новым старшынствам Алеся Барскага.

30 траўня 1976 году адбыўся восьмы зьезд БГКТ. Урачыста адзначылі 20-годзьдзе таварыства. Колькасьць таварыства засталося нязьменным з 1972 году. Дзейнічалі: літаб’яднаньне «Белавежа», навуковы гурток і газэта «Ніва». Літаб’яднаньне «Белавежа» правяла 10 літаратурных сэмінараў, выйшлі зборнікі вершаў:

13 сакавіка 1975 году правялі навуковую сэсыю прысьвечаную грамадзкаму й культурна-асьветнаму жыцьцю беларусаў у Польшчы.

11 сьнежня 1977 году закончылі мастацкі конкурс «Знаёмімся з сучаснаю літаратураю». Конкурс пачалі ў 1976 годзе. Ахапіў каля 400 удзельнікаў. На ім правяралі веданьні творчасьці літаб’яднаньня «Белавежа». Перамагла вучань Бельскага ліцэю Міраслава Лукша[12]. Гаварылі аб 20-годзьдзі літаб’яднаньня «Белавежа». Гаварылі аб кнізе на польскае мове пра Браніслава Тарашкевіча.

У 1978 годзе прайшоў пад 20-годзьдзем літаб’яданьня «Белавежа». Яно мела амаль 20 асобных зборнікаў сваіх членаў[13].

Восень 1980 году дало падгон для дзенасьці ГП БГКТ. У пачатку 1981 году ГП БГКТ рашыла, што аб’яднаньне «Белавежа» будзе дзейнічаць пры ГП БГКТ у якасьці сэкцыі. Быў створаны прэзыдыюм «Белавежы», а на чале яго выбралі Г. Валкавыцкага. Ён зьдзейсьніў сваю мару — правесьці песенна-паэтычны фэст. Ён адбыўся ў Гайнаўцы 24 траўня 1981 году ў амфітэатры. Мерапрыемства вёў Мікалай Бушко. Выступалі члены літаб’яднаньня «Белавежа», народныя самадзейнікі. 23 траўня 1981 году Г. Валкавыцкі разам з Сакратам Яновічам і іншымі членамі «Белавежы» правялі час на творчым сэмінары ў Белавескае пушчы, а вечарам выступілі ў мясцовае вёсцы. Г. Валкавыцкі і С. Яновіч выступілі ў вёсцы Карыціскі, дзе адны людзі сядзелі ў тамтэйшым клюбе, а другія бушавалі на вуліцы за вокнамі.

13 сьнежня 1981 году з-з ваеннага становішча польскія ўлады забаранілі выхад усіх газэтаў, у тым ліку й «Ніву»[14]. Прыпыніла сваю дзейнасьць аб’яднаньне «Белавежа», але пасьля аданавіла сваю дзейнасьць.

 
Юры Баена прыблізна ў 2000-ыя гады.

6 чэрвеня 1983 году скромна адзначылі 25-годзьдзе літаб’яднаньня «Белавежа». У ім разам з пачаткоўцамі ўжо сядзелі дактары навук, члены пісьменьніцкага саюза, вядомыя аўтары.

3 сьнежня 1983 году ў доме ГП БГКТ віншавалі літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» прадстаўнікі беластоцкіх ваяводзкіх улад, грамадаў і ўстаноў. Бельскі ліцэй паказаў слоўна-музычную складанку, заснаваную на вершах «белавежцаў». Выступалі члены «Белавежы». Газэта «Ніва» выпусьціла сьнежанскі нумар 1983 году прысьвечаны 25-годзьдзю «Белавежы». У тым нумары быў малюнак (шарж) Лёніка Тарасевіча, які пазьней стаў вядомым мастаком.

Ала Сямёнава пісала ў 2007 годзе:

Увогуле, як ужо згадвалася, ўсё, што зьяўлялася ў выданьнях «Бібліятэкі БЛА Белавежа», актыўна аналізаваліся на старонках «Тэрмапілаў»…

— Ала Сямёнава[15].

Сэрыя Бібліятэка

рэдагаваць
 
Алена Анішэўская член «Белавежы».

Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». Была заснаваная ў 1990 годзе.

Сьпіс кнігаў:

Н. п/п Пісьменьнік Назва кнігі Год выданьня
1 Надзея Артымовіч Сезон у белых пейзажах / Надзея Артымовіч. — Беласток: 1990. 1990
2 Уладзімер Гайдук Блакітны вырай / Уладзімер Гайдук. — Беласток: 1990. 2010
3 Віктар Швед Родны схоў / Віктар Швед. — Беласток: 1991. — 64 ст. 1991
4 Зося Сачко Над днём похіляна / Зося Сачко; пад рэд. Яна Чыквіна. — Бельск, Таварыства інвалідаў «Прысласьць», 1991. — 56 ст. 1991
5 Георгі Валкавыцкі Віры: нататкі рэдактара / Георгі Валкавыцкі. — Беласток, Ортдрук, 1991. — 184 ст. 1991
6 Ян Чыквін Кругавая чара / Ян Чыквін. — Беласток: 1992. 1992
7 Ларыса Геніюш,
Юрка Геніюш
Маці і сын / Ларыса Геніюш, Юрка Геніюш. — Беласток: 1992. 1992
8 Тэрэса Занеўская Podróz daremna. Szkice o poezji białoruskojęzycznej w Polsce / Teresa Zaniewska. — Беласток: 1992. 1992
9 Валя Анішчук,
Юрка Баена,
Марыля Базылюк,
Яўген Вапа,
Ніна Гаўрылюк,
Вераніка Леанюк,
Міра Лукша,
Жэня Мартынюк,
Ірына Сьвентахоўская,
Віктар Стахвюк,
Андрэй Сьцепанюк,
Яніна Шостак,
Ян Максымюк
Мае песьні табе дару / Валя Анішчук і інш.; пад рэд. Я. Чыквін; мастацкае афармл. Пётар Зарэчны. — Беласток, Ортдрук, 1993. — 88 ст. 1993
11 Надзея Артымовіч,
Алесь Разанаў
Дзьверы / Надзея Артымовіч, Алесь Разанаў; пад рэд. Я. Чыквін; тэхн. рэд. Аляксандар Максімюк. — Беласток, Ортдрук, 1994. — 64 ст. 1994
18 Уладзімер Гайдук Пах аернага хлеба / Уладзімер Гайдук; рэд. Ян Чыквін; тэхн. рэд. Аляксандар Вярбіцкі. — Беласток, 1997. — 37 ст. 1997
28 Ян Чыквін Лісьце срэбнай таполі: З польскай лірыкі XX ст. Выбраў і пераклаў Ян Чыквін / Ян Чыквін; пад рэд. Галіна Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, Прымат, 1999. — 110 ст. 1999
29 Галіна Тварановіч Сьляза пякучая Айчыны: творчы партрэт Яна Чыквіна/ укладаньне, рэдакцыя, прадмова Галіна Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2000. — 167 ст. 2000
30 Віктар Швед Віктар Швед: выбраныя вершы / Віктар Швед; рэдактар і аўтар прадмовы Яўген Міклашэўскі; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, Прымат, 2000. — 146 ст. 2000
35 Анатоль Раманчук Гарыць мая сьвяча: тыорчая індывідуальнасьць Яна Чыквіна / Анатоль Раманчук; рэд. Галіна Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2000. — 89 ст. 2000
36 няма Букет Белавежжа: анталёгія краялюбчае паэзыі «белавежцаў» / Г. Валкавыцкі; мастак Т. Тарасевіч. — Беласток, Прымат, 2001. — 97 ст. 2001
37 Міра Лукша Бабскія гісторыі / Міра Лукша; рэд. Галіна Тычка; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2001. — 192 ст. 2001
39 Ян Чыквін Крэйдава кола / Ян Чыквін; праф. афармленьне Павел Бельскі. — Беласток, 2002. — 72 ст. 2002
40 Сакрат Яновіч Ня жаль пражытага: Ўспаміны / Сакрат Яновіч; рэд. Ю. Хмялеўскі. — Беласток, 2002. — 189 ст. 189 2002
42 Ян Чыквін Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа», 1958—2003 г.г. у фатаграфіі / складальнік Я. Чыквін. — Беласток, 2003. — 138 ст. 2003
43 Васіль Баршчэўскі Панароўе: анталёгія апавяданьня / Васіль Баршчэўскі; склад. і рэд. Георгі Валкавыцкі; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2003. — 162 ст. 2003
44 Юрый Баена Крык дзікай ружы / Юрый Баена. — Беласток, 2003. — 50 ст. 2003
45 Віктар Швед Мае Айчыны / Віктар Швед; рэдактар, прадмовы Яўген Міклашэўскі; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, Прымат, 2003. — 116 ст. 2003
46 Міхась Андрасюк Мясцовая правінцыя / Міхась Андрасюк; рэд. Г. Тварановіч. — Беласток, 2004. — 147 ст. 2004
47 Жэня Мартынюк Белы гарлачык / Жэня Мартынюк; рэд. Галіна Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2004. — 54 ст. 2004
50 Галіна Тварановіч Чацьвертая стража / Галіна Тварановіч; рэд. Ян Чыквін; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2004. — 62 ст. 2004
51 Юрка Буйнюк Субота ў маліньніках / Юрка Буйнюк; рэд. Ян Чыквін; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2005. — 46 ст. 2005
54 Міхась Андрасюк Белы конь / Міхась Андрасюк; рэд. Ян Чыквін; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2006. — 122 ст. 2006
56 Юрый Баена Пад нашым небам / Юрый Баена. — Беласток, Прымат, 2007. — 52 ст. 2007
61 Ян Чыквін Жменя пяску / Ян Чыквін; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, Прымат, 2008. — 52 ст. 2008
62 Міра Лукша Гісторыя зь белага сьвету / Міра Лукша; рэд. Людміла Рублеўская; тэхн. рэд. Адам Паўлоўскі. — Беласток: Прымат, 2008. — 148 ст. 2008
64 Юрый Баена Бераг надзеі / Юрый Баена; рэд. Яна Чыквіна. — Беласток: Прымат, 2009. — 99 ст. 2009
68 Ян Чыквін Адно жыцьцё: выбранае / Ян Чыквін; пад рэд. Г. Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, Прымат, 2009. — 304 ст. 2009
69 Алена Анішэўская Шчадруха / Алена Анішэўская; пад рэд. М. Лукша; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, Прымат, 2009. — 160 ст. 2009
70 Васіль Петручук Крышынкі / Васіль Петручук; рэд. Міра Лукша; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2009. — 170 ст. 2009
72 Юстына Каролька Кроплі літар / Юстына Каролька; пад рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2010. — 42 ст. 2010
73 Галіна Тварановіч Бурштынавы яблык/ Галіна Тварановіч; рэд. Ян Чыквін; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2010. — 191 ст. 2010
74 Жэня Мартынюк Ветразь успамінаў / Жэня Мартынюк; рэд. Галіна Тварановіч; Беласток: Прымат, 2010. — 44 ст. 2010
76 Ян Чыквін На беразе Дубіч Царкоўных / Ян Чыквін; рэд. Галіна Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2010. — 116 ст. 2010
77 Лідзія Маліноўская Жураўліная журба / Лідзія Маліноўская; пад рэд. Галіна Тварановіч]; тэхн. рэд. Павел Бельскі; мастацкае афармленьне Андрэй Грабоўскі. — Беласток: Прымат, 2011. — 50 ст. 2010
78 Уладзімер Гайдук Полымя роднае: выбранае / Уладзімер Гайдук; пад рэд. Яна Чыквіна. — Беласток: Прымат, 2011. — 42 ст. 2011
79 Кацярына Сянкевіч Дачка ружы / Кацярына Сянкевіч; рэд. Галіна Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2011. — 52 ст. 2011
81 Міра Лукша Пад знакам скарпіёна / Міра Лукша; пад рэд. Яна Чыквіна; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2011. — 82 ст. 2011
83 Міра Лукша Белавежа: літаратурны альманах / [ рэд. Яна Чыквіна ]; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2011. — 194 ст. 2011
85 Міхась Шаховіч Вечнае ўчора: выбранае / Міхась Шаховіч; рэд. Ян Чыквін; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2012. — 145 ст. 2012
87 Уладзімер Гайдук Дзівасіл: недрукаваныя вершы, запісы / Уладзімер Гайдук; прадмова і рэд. Ян Чыквін; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток, 2013. — 91 ст. 2013
90 Ян Чыквін Ідэя. Вобраз. Інтэрпрэтацыя / Ян Чыквін; рэд. Г. Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2014. — 166 ст. 2014
93 Галіна Тварановіч Пайсьці, каб вярнуцца / Галіна Тварановіч; рэд. Янка Дубіцкі; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Бедлавежа: Прымат, 2014. — 215 ст. 2014
95 Ян Чыквін Здарылася быць: лірыка, проза / Ян Чыквін; [ілюстрацыя Я. Дубіцкага]; рэд. Г. Тварановіч; тэхн. рэд. Артур Відоўскі. — Беласток: Белавежа, 2015. — 127 ст. 2015
96 Юрка Буйнюк Непаўторнасьць хвілін: вершы / Юрка Буйнюк. — Беласток: БЛА «Белавежа», 2015. — 56 ст. 2015
97 Жэня Мартынюк Птушыны пералёт: вершы / Жэня Мартынюк; рэд. Галіна Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Белавежа, 2015. — 54 ст. 2015
101 Міра Лукша Гражына і Грак: [апавяданьні] / Міра Лукша; рэд. Г. Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2016. — 75 ст. 2016
102 Сэрафім Андрасюк Старонкі на захадзе сонца / [ прадмова Яна Гарадніцкага ]. — Беласток: Прымат, 2016. — 245 ст. 2016
103 Юрый Баена Вочы зялёнае душы / Юрый Баена; рэд. Г. Тварановіч; тэхн. рэд. Павел Бельскі. — Беласток: Прымат, 2016. — 63 ст. 2016
  1. ^ Сапраўдная назва, па-расейску: «Русский голос».
  1. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 124.
  2. ^ а б в Сяргей Чыгрын Мора Віктара Шведа: артыкулы і гутаркі / Сяргей Чыгрын. — Менск: Кнігазбор, 2015. — С. 28—29. — 32 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-7119-71-4
  3. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 233—234. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  4. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 121.
  5. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 128.
  6. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 126.
  7. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 131.
  8. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 132.
  9. ^ Другое чытанне ў газэце Ніва Ян Чыквін
  10. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 106. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  11. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 107. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  12. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 155. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  13. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 156. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  14. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 168. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  15. ^ Шлях па прамой часу: да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958—2008 гг. / Я. Чыквін. — Беласток: Прымат, 2007. — С. 93. — 322 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускае літаратурнае аб’яднаньне Белавежа 1958—2003 гг. у фатаграфіі — Беласток, Літаратурнае аб’яднаньне Белавежа, 2003. — 138 с, іл., 35 см — ISBN 83-85918-35-3

Кнігі Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня «Белавежа»:

  • Рунь: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1959.
  • Мой родны кут: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1963.
  • Белавежа: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1965.
  • Белавежа: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1971.
  • Літаратурная Беласточчына: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1973.
  • Белавежа: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін, Міхась Шаховіч, Сакрат Яновіч. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1980. — 244 ст.

Кнігі Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць