Аляксандар Баршчэўскі
Алякса́ндар Баршчэ́ўскі (псэўданім Але́сь Ба́рскі, 2 лістапада 1930, вёска Бандары, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 28 сакавіка 2022) — беларускі паэт[2] і літаратуразнавец. Доктар філялягічных навук.
Аляксандар Баршчэўскі | |
![]() Алесь Барскі | |
Дата нараджэньня | 2 лістапада 1930 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 2022 (91 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ![]() ![]() ![]() |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, паэт, філёляг, прафэсар унівэрсытэту, літаратар |
Навуковая сфэра | бэлетрыстыка[1], паэзія[1] і літаратуразнаўства[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа», Беларускае грамадзка-культурнае таварыства і Саюз польскіх пісьменьнікаў[d] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёска Бандары Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. У 1955 годзе скончыў Лодзкі ўнівэрсытэт. 3 1956 году — выкладчык Варшаўскага ўнівэрсытэту на катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1975 году — загадчык гэтай катэдры. У 1966-м абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Творчасьць Якуба Коласа 1906—1930 гадоў».
Аляксандар Баршчэўскі гаварыў на памосьце пад час выступу на восьмым зьездзе БГКТ у 1976 годзе: «Мы ня зь мюнхэнамі і ньюёркамі, а толькі з нашай партыяй»[3].
28 верасьня 1980 году адбыўся пленум ГП БГКТ, які рашыў зьвярнуцца да першага сакратара ЦК ПАРП Станіслава Кані з просьбаю перагледзець ранейшыя рашэньні і вярнуць БГКТ усё тое, што забралі ў 1970-ыя гады[4]. Для падрыхтоўкі нарысу мэмарыяла пленум ГП БГКТ паклікаў камісыю ў складзе Аляксандра Баршчэўскага, Юрыя Туронка і Віктара Шведа. Падрыхтаваны неўзабаве праект мэмарыяла выклікаў няўпэўненасьць і заклапочанасьць старшыні ГП БГКТ Мікалая Самоціка, сакратара Янкі Зенюка і Аляксандра Баршчэўскага. Юры Туронак спамінаў:
Яго цэлы месяц абмяркоўвалі, папраўлялі, перапісвалі, імкнуліся зьлімінава́ць[a] непрыемныя для партыі сьцьвярджэньні.
— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[4].
Найбольшы клопат справіла дакумэнтаваная аргумэнтацыя ўплыву дзяржаўнай палітыкі Польшчы на цяжкае становішча ў галіне школьнага навучаньня беларускае мове. Гэтая аргумэнтацыя была зьнята з нарысу мэмарыялу[5]. ГП БГКТ рабілі віноўнымі бацькоў вучняў, якія ня хочуць вучыць беларускую мову. Юрыя Туронка назвалі «некампэтэнтным у галіне школьніцтва». У адказ Юры Туронак 4 лістапада 1980 году паслаў Старшыні ГП Мікалая Самоціку ліст, у якім яшчэ раз прадставіў свой погляд на гэтае пытаньне. Перамовы аб спраўленьні патрэбаў БГКТ адбываліся з сакратаром Беластоцкага ваяводскага камітэта ПАРП Стэфанам Завадзінскім. Станоўчых вынікаў яны не далі.
1 сьнежня 1982 году Юры Туронак напісаў заяву аб выхадзе з Галоўнага праўленьня БГКТ[6].
У 1993 годзе атрымаў званьне ганаровага доктара БДУ ў Менску.
У пачатку 1990-ых гадоў адбывалася стварэньне многіх грамадаў беларусаў Польшчы. БГКТ перастала быць адзінаю грамадою беларусаў у Польшчы. Выступаючы ў 1993 годзе на 12 зьездзе БГКТ, старшыня Аляксандар Баршчэўскі так асудзіў гэтыя дзеяньні:
Мы лічым, што ўсе беларускія арганізацыі роўныя і што ніводная зь іх ня можа накідаць іншым сваю волю, ідэалёгію ці практыку. З агідай успрымаем атакі, якія некаторыя з гэтых арганізацый праводзяць на Беларускае таварыства… Заяўляем, што і ў будучыні будзем захоўваць стоіцкі спакой, ня пойдзем на ніякія правакацыі і ня будзем адказваць на брудную лаянку тых, хто, ня маючы ніякіх посьпехаў у дзейнасьці сярод беларускай нацыянальнай меншасьці, спэцыялізуецца ў нападках, лаянках і дыктаце”
— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[7].
Творчасьць
рэдагавацьЯк паэт дэбютаваў у зборніку «Рунь» (Беласток, 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў «Белавескія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Менск, 1975), «Блізкасьць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Менск, 1987).
Аўтар унівэрсытэцкіх падручнікаў, шматлікіх іншых артыкулаў, што выдаваліся ў Беластоку і Менску, цыклу артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклёр» (1965—1988), унівэрсытэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры — фальклёр» (1976), «Гісторыя беларускай літаратуры — пісьменнасьць Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага» (1981) і інш. Пераклаў на польскую мову зборнік казак Меншчыны, Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны «Невычэрпны збан» (1976).
Чалец Зьвязу польскіх пісьменьнікаў з 1962 году. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» пры Галоўным праўленьні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы.
Узнагароды
рэдагаваць- Мэдаль Францішка Скарыны (1991)[8]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Зьлімінаваць значыць паменшыць.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Ян Чыквін Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / прадм. У. Конана. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 289—302. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6318-80-7
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 163—164. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ а б Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 164. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 165. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 166. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 222. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь № 821-XII «О награждении А.Борщевского, Дж. Дингли и В.Жидлицкого медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка) (Ведомости Верховного Совета Белорусской ССР, 1991 год, № 19, ст. 287)
Літаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана, — Мн.: Беларускі кнігазбор, — 2000, — 576 ст.: іл., — ISBN 985-6318-80-7
- Яўген Адамовіч. Вучоны, паэт, грамадзянін (Штрыхі да творчага партрэта Аляксандра Баршчэўскага — Алеся Барскага) // пад рэдакцыяй Анатоля Сабалеўскага Культура беларускага замежжа : Кніга 1. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 45—69. — ISBN 5-343-01337-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць