Буэнас-Айрэс
Буэнас-Айрэс (па-гішпанску: Buenos Aires; Cuidad de la Santísima Trinidad y Puerto de Nuestra Señora de Santa María de los Buenos Aires — «Горад Прысьвятое Тройцы й Порт Нашае Панны Марыі Добрых Вятроў») — сталіца й найбуйнейшы горад Аргентыны, другі па велічыні мэгаполіс у Паўднёвай Амэрыцы, пасьля Сан-Паўлу[2]. Горад разьмешчаны на заходнім беразе вусьця ракі Рыё-дэ-ля-Плята, на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы паўднёваамэрыканскага кантынэнта. Аглямэрацыя Вялікі Буэнас-Айрэс, якая таксама ўключае ў сябе некалькі раёнаў у аднайменным рэгіёне, уяўляе сабой трэцюю па велічыні аглямэрацыю ў Лацінскай Амэрыцы, маючы 13 млн чалавек[3].
Буэнас-Айрэс | |||||
гішп. Buenos Aires | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1536 | ||||
Краіна: | Аргентына | ||||
Мэр: | Арасіё Радрыгес Лярэта | ||||
Плошча: | 203 км² | ||||
Вышыня: | 25 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2022) | |||||
колькасьць: | 3 121 707 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 15 377,87 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-3 | ||||
Тэлефонны код: | 011 | ||||
Паштовы індэкс: | C1000-14xx | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 34°35′59″ пд. ш. 58°22′55″ з. д. / 34.59972° пд. ш. 58.38194° з. д.Каардынаты: 34°35′59″ пд. ш. 58°22′55″ з. д. / 34.59972° пд. ш. 58.38194° з. д. | ||||
Буэнас-Айрэс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.buenosaires.gov.ar (гішп.) |
Буэнас-Айрэс не зьяўляецца часткай правінцыі Буэнас-Айрэс, а таксама горад ня ёсьць сталіцай правінцыі, і, нават аўтаномнай акругі. У 1880 годзе, пасьля дзесяцігодзьдзяў палітычнай барацьбы, Буэнас-Айрэс быў фэдэралізаваны й выведзены з правінцыі Буэнас-Айрэс. Межы гораду былі пашыраны, дзякуючы ўключэньню ў ягоны склад гарадоў Бэльграна й Флёрэс, абодва зь якіх цяпер зьяўляюцца навакольлямі гораду. Згодна з канстытуцыйнай папраўкай ад 1994 году гораду была прадастаўлена аўтаномія, і, такім чынам, ягоная афіцыйная назва зьмянілася на аўтаномны горад Буэнас-Айрэс (гішп. Ciudad Autónoma de Buenos Aires). У 1996 годзе грамадзяне гораду ўпершыню абралі сабе кіраўніка ўраду, бо раней мэр прызначаўся непасрэдна прэзыдэнтам рэспублікі.
Буэнас-Айрэс лічыцца адным з сусьветных гарадоў, згодна з дасьледаваньнямі, які праводзіў унівэрсытэт Лафбара ў 2008 годзе[4]. Людзі з Буэнас-Айрэсу называюць сябе «porteños», што ў перакладзе з гішпанскай азначае «людзі порта»[5]. Буэнас-Айрэс зьяўляецца прывабным месцам для адпачынку турыстаў[6] і вядомы сваім эўрапейскім архітэктурным стылем і багатым культурным жыцьцём[7][8].
Гісторыя
рэдагавацьКаляніяльныя часы
рэдагавацьГішпанскі мараплаўца Хуан Дыяс дэ Саліс быў першым эўрапейцам, які дасягнуў берагоў Рыё-дэ-ля-Плята ў 1516 годзе. Ягоная экспэдыцыя была перапыненая, калі ён быў забіты падчас нападу мясцовага племені чаруа ў месцы, дзе сёньня месьціцца Ўругвай. Буэнас-Айрэс быў заснаваны 2 лютага 1536 году пад назвай Сьюдад-дэ-Нуэстра-Сэніёра-Санта-Марыя-дэль-Буэна-Айрэ[9] (у літаральным сэнсе «Горад Маці Божай Сьвятой Марыі Добрых Вятроў») у гонар заступніцаы вострава Сардыніі, падчас гішпанскай экспэдыцыі, ачоленай Пэдрам дэ Мэндосам. Гэты пасёлак заснаваны Мэндосам знаходзіўся ў тым месцы, дзе сёньня месьціцца раён Сан-Тэльма ў Буэнас-Айрэсе, на поўдні ад цэнтру гораду. З-за нападаў карэнных народаў пасяленцы былі вымушаны бегчы і ў 1541 годзе пасяленьне было спустошана. Другое й сталае пасяленьне было заснавана ў 1580 годзе Хуанам дэ Гараем, які прыбыў на ветразных караблях уніз па рацэ Парана з Асунсьёну, які цяпер зьяўляецца сталіцай Парагваю. Ён назваў пасёлак «Сантысіма Трынідад».
З самых першых дзён Буэнас-Айрэс залежыў перш за ўсё ад гандлю. На працягу большай часткі XVII і XVIII стагодзьдзяў гішпанскія караблі, якія накіроўваліся ў горад, часьцяком зьяўляліся аб’ектам нападу з боку піратаў, таму каляніяльныя ўлады распрацавалі складаную сыстэму, дзе судны разам з вайсковай падтрымкай накіроўваліся ў Цэнтральную Амэрыку, перасякаючы зямлю, падыходзілі да Лімы ў Пэру, а потым тавары праходзілі праз гарады цэнтральнай часткі віцэ-каралеўства. З-за гэтага перавозка прадукцыі займала вельмі шмат часу, пакуль яна прыбывала ў Буэнас-Айрэс, а падаткі на транспарт зрабілі іхні кошт вельмі высокім. Гэтая схема расчаравала многіх гандляроў, з-за чаго ў горадзе пачала разьвіваецца кантрабанда. Гэта таксама выклікала глыбокае абурэньне пасяленцаў да гішпанскіх уладаў[9].
Паступова гішпанскі кароль Карл III палегчыў гандлёвыя абмежаваньні й, нарэшце, уканцы XVIII стагодзьдзя Буэнас-Айрэс быў аб’яўлены адкрытым портам. Захоп Парта Бэла сіламі брытанскага флёту паказаў неабходнасьць умацаваньня Атлянтычнага маршруту, што падарвала манаполію Лімы на гандаль з Буэнас-Айрэсам. Згодна з каралеўскай пастановай ад адзінай амэрыканскай калёніі віцэ-каралеўства Пэру была аддзелены паўднёвы рэгіён, які стаў віцэ-каралеўствам Рыё-дэ-ля-Плята, са сталіцай у горадзе Буэнас-Айрэс. Тым ня менш, нягледзячы на такія дзеяньні каралеўскага ўрада, многія жыхары гораду пранікліся ідэямі францускай рэвалюцыі, становячыся яшчэ больш перакананымі ў неабходнасьці незалежнасьці ад Гішпаніі.
Вайна за незалежнасьць
рэдагавацьПадчас брытанскага ўварваньня ў Рыё-дэ-ля-Плята брытанскія войскі атакавалі Буэнас-Айрэс два разы. У 1806 годзе брытанцы пасьпяхова высадзіліся ў Буэнас-Айрэсе, але дапаможнае гішпанскае войска, што прыйшло з Монтэвідэо, на чале з Сант’яга дэ Ліньесам здолела выгнаць агрэсараў. У кароткі пэрыяд брытанскага панаваньня віцэ-кароль Рафаэль Сабрамонтэ зьбег у Кордабу і прызначыў гэты горад у якасьці сталіцы віцэ-каралеўства. Аднак Буэнас-Айрэс зноўку стаў сталіцай пасьля свайго вызваленьня, а Сабрамонтэ быў скінуты са сваёй пасады. Сант’яга дэ Ліньес быў абраны ў якасьці новага віцэ-караля й адразу пачаў умацоўваць горад з-за магчымага новага нападу брытанцаў, які й быў зроблены ў 1807 годзе. Мілітарызацыя гораду прывяла да зьменаў у грамадзтве, што спрыяла сацыяльнаму становішчу крэолаў. Спроба гандляра Мартына дэ Альцага выдаліць Ліньеса й замяніць яго хунтай пацярпела паразу ад войскаў крэолаў. Аднак, у 1810 годзе тое ж самае войска падтрымала новую рэвалюцыйную спробу й пасьпяхова скінула новага віцэ-караля Бальтасара Ідальга дэ Сыснэраса. Гэтая падзея вядомая як Травеньская рэвалюцыя, якая ў цяперашні час адзначаецца як нацыянальнае сьвята. З гэтай падзеі пачалася аргентынская вайна за незалежнасьць, калі паўстанцкія войскі змагаліся супраць раялістаў з рознай ступеньню посьпеху. Фармальная незалежнасьць ад Гішпаніі была абвешчана ў 1816 годзе кангрэсам Тукумана. Жыхары Буэнас-Айрэсу здолелі вытрымаць барацьбу за незалежнасьць, не падпадаючы зноўку пад уладу раялістаў.
Гістарычна склалася так, што Буэнас-Айрэс быў самым лібэральным і свабодным месцам у Аргентыне, у той час як многія з правінцыяў, асабліва на паўночным захадзе, выступалі за больш кансэрватыўны каталіцкі падыход да палітычных і сацыяльных пытаньняў. Вялікая частка ўнутранай напружанасьці ў гісторыі Аргентыны XIX стагодзьдзя пачыналася з канфліктаў сталіцы й правінцыяў, якія па розных пытаньнях мелі розныя пункты гледжаньня. На працягу некалькіх месяцаў адразу ж пасьля рэвалюцыі 25 траўня ў Буэнас-Айрэсе паўстанцкі ўрад накіраваў шэраг ваенных пасланьнікаў у правінцыі з мэтай атрыманьня іхнага адабрэньня. Многія з гэтых місій скончыліся жорсткімі сутыкненьнямі, што прывяло да значнай напружанасьці ў адносінах паміж сталіцай і правінцыямі. У XIX стагодзьдзі горад быў двойчы блякаваны вайкова-марскімі сіламі — першы раз францускім флётам з 1838 па 1840 гады, а потым і сумеснай ангельска-францускай экспэдыцыяй з 1845 па 1848 гады. Абедзьве блякады ня здолелі прымусіць горад да здачы, таму замежныя дзяржавы ў канчатковым выніку спынілі агрэсіўныя дзяньні супраць гораду.
Сучаснасьць
рэдагавацьНа працягу большай часткі XIX стагодзьдзя палітычны статус гораду заставаўся нявырашанай тэмай. Горад быў сталіцай правінцыі Буэнас-Айрэс, а таксама паміж 1853 і 1860 гадамі ён быў сталіцай асобнай дзяржавы штату Буэнас-Айрэсу. Гэтае пытаньне вырашалася на полі бою, пакуль канчаткова не было вырашана ў 1880 годзе, калі гораду быў дадзены статус фэдэральнай адзінкі. Ён таксама стаў рэзыдэнцыяй ураду, а ягоны мэр з гэтага часу прызначаўся прэзыдэнтам Аргентыны.
У дадатак да багацьцяў, атрыманых дзякуючы гарадзкой мытні й выкарыстаньню ўрадлівых земляў, у горадзе разьвівалася чыгуначная сыстэма ў другой палове XIX стагодзьдзя, а таксама павялічылася колькасьць прадпрыемстваў і заводаў. Горад стаў месцам прыбыцьця шматлікіх імігрантаў з Эўропы, у прыватнасьці, з Італіі й Гішпаніі. З 1880 па 1930 гады Буэнас-Айрэс стаў шматнацыянальным горадам. Напачатку XX стагодзьдзя быў адчынены сусьветна вядомы опэрны тэатар «Калён», а горад да таго ж стаў рэгіянальным цэнтрам радыё, тэлебачаньня, кінаіндустрыі й тэатру. Асноўныя вуліцы гораду былі пабудаваныя ў тыя гады й у першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя Буэнас-Айрэс меў высотныя сучасныя будынкі й мэтрапалітэн. Наступны будаўнічы бум праходзіў з 1945 па 1980 гады, які значна зьмяніў цэнтар і вялікую частку гораду.
Буэнас-Айрэс таксама прыцягваў мігрантаў і з правінцыяў Аргентыны й суседніх краінаў, з-за чаго вакол прамысловых раёнаў пачалі расьці шматлікія трушчобы на працягу 1930-х гадоў, што прывяло да павелічэньня сацыяльных праблемаў і сацыяльных кантрастаў. Гэтыя працоўныя сталі палітычнай базай пашырэньня пэранізму, які ўзьнік у Буэнас-Айрэсе ў ходзе дэманстрацыяў ад 17 кастрычніка 1945 году на плошчы Пляса-дэ-Маё[10]. Аднак, 16 чэрвеня 1955 году пэраністы, знаходзячыся на гэты момант ужо ля ўлады, бамбавалі пляц, калі там зноўку праводзіліся страйкі, у выніку чаго загінула 364 грамадзянскія асобы. Праз тры месяцы пасьля таго ваенны ўрад зьмясьціў з пасады прэзыдэнта Хуана Пэрона. У 1970-х гадох горад пацярпеў ад баявых дзеяньняў паміж левымі рэвалюцыйнымі рухамі й правымі ваенізаванымі групоўкамі пры падтрымцы Ізабэлы Пэрон, якая стала прэзыдэнтам Аргентыны ў 1974 годзе пасьля сьмерці свайго мужа Хуана Пэрона. У выніку вайсковага перавароту ў сакавіку 1976 году на чале з генэралам Хорхэ Відэла ў краіне ўсталявалася жорсткая ваенная дыктатура[11].
Горад двойчы наведваў папа рымскі Ян Павал II: у 1982 годзе, калі распачалася вайна за Фолклэндзкія астравы й у 1987 годзе, у якім прыняла ўдзел значная колькасьць жыхароў гораду. Вяртаньне да дэмакратыі ў 1983 годзе супала з культурным адраджэньнем, а з 1990-х гадоў і эканамічным адраджэньнем, асабліва ў сфэры будаўніцтва й фінансавым сэктары. 17 сакавіка 1992 году ля амбасады Ізраілю выбухнула бомба, забіўшы 29 чалавек і параніўшы 242. Другі выбух быў зьдзейсьнены 18 ліпеня 1994 году, зьнішчыўшы будынак, які зьмяшчаў некалькі габрэйскіх арганізацыяў, забіўшы пры гэтым 85 чалавек і параніўшы многіх іншых. Гэтыя інцыдэнты паклалі пачатак ісламскага тэрарызму ў Паўднёвай Амэрыцы.
Пасьля пагадненьня 1993 году ў аргентынскую канстытуцыю былі ўнесены папраўкі, які надавалі Буэнас-Айрэсу статус аўтаноміі й скасоўвалі, сярод іншага, права прэзыдэнта на прызначэньне мэра гораду. 30 чэрвеня 1996 году выбаршчыкі Буэнас-Айрэсу абралі свайго першага мэра.
Геаграфія
рэдагавацьБуэнас-Айрэс разьмяшчаецца на адлегласьці 275 км ад Атлянтычнага акіяна ў добра абароненай бухце заліва Ля-Плята, на левым беразе ракі Матанца-Рыачуэлё. Сталіца знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Аргентыны, на раўніннай мясцовасьці, у субтрапічным прыродным поясе з субтрапічным мусонным кліматам. Натуральная расьліннасьць навакольляў гораду прадстаўлена тыповымі для лугавых стэпаў і саванаў пародамі дрэваў і травы. У склад вялікага Буэнас-Айрэсу ўваходзяць 18 прыгарадаў, агульная плошча складае 3646 км².
Буэнас-Айрэс знаходзіцца ў рэгіёне пампасы, якія ўваходзяць у экалягічны запаведнік Буэнас-Айрэсу. З горадам суседнічаюць аэрапорт імя Хорхэ Нэйбэры, які быў пабудаваны на мэліяраваных землях уздоўж узьбярэжжа Ля-Плята — эстуарыя, утворанага пры зьліцьці рэк Уругвай і Парана[12].
У гэты рэгіён уваходзяць розныя землі й лягуны. У іхны лік уваходзяць Мальданада, Вэга, Мэдрана, Кільданьнес і Ўайт. У 1908 годзе пачаліся працы па зьмене рэчышчаў дробных рэк з мэтай выправіць сытуацыю са штогадовымі паводкамі гораду. Ужо ў 1919 годзе кірунак плыні большасьці рэк быў зьменены. Характэрна, што на месцы ракі Мальданада ў 1954 годзе была пабудавана вуліца.
Клімат
рэдагавацьБуэнас-Айрэс мае вільготны субтрапічны клімат з чатырма выразна выяўленымі сэзонамі й сярэдняй гадавой тэмпэратура 17,7 °C. Самым цёплым месяцам зьяўляецца студзень пры сярэднядзённай 25,1 °C. Вялікую частку часу тэмпэратура вагаецца ў межах 28—31 °C удзень і 16—21 °C ноччу. Цеплавыя хвалі з Бразыліі могуць павысіць тэмпэратуру вышэй за 35 °C. Горад падлягае халодным франтам, якія прыносяць кароткія пэрыяды прыемнага надвор’я, асабліва сьвежымі начамі. Адносная вільготнасьць зьяўляецца ўмерана высокай (64—70%) у летні пэрыяд. Самая высокая тэмпэратура за ўсю гісторыю склала 43,3 °C, яна была зафіксавана 29 студзеня 1957 году[13]. Вясна (зь верасьня па лістапад) й восень (з сакавіка па травень), як правіла, зьяўляюцца мяккімі, зь сярэднімі тэмпэратурамі каля 17 °C і частымі навальніцамі, асабліва ў пэрыяд вясны.
Зіма ўмераная, аднак у прыгарадных раёнах часьцяком назіраецца мароз з траўня па верасень у адрозьненьне ад цэнтру Буэнас-Айрэсу, дзе мароз бывае толькі некалькі разоў на сэзон. Адносная вільготнасьць паветра складае ў сярэднім 70%, што азначае, што горад схілены да існаваньня цяжкіх туманаў у асеньне-зімовы пэрыяд[14]. Ліпень зьяўляецца самым халодным месяцам, зь сярэдняй тэмпэратурай 10,9 °C. Халодныя франты, якія прыходзяць з Антарктыды назіраюцца амаль кожны год, і ў спалучэньні з высокай вільготнасьцю зімой, мароз адчуваецца нашмат халадней. Горад атрымлівае каля 1242,6 мм ападкаў на год. Дажджы назіраюцца ў любы час году, а град не зьяўляюцца чымсьці незвычайным.
Кліматычныя зьвесткі для Буэнас-Айрэсу | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 43,3 | 38,7 | 37,9 | 36,0 | 31,6 | 28,5 | 30,2 | 34,4 | 34 | 34 | 36,8 | 40,5 | 43,3 |
Сярэдні максымум t, °C | 30,4 | 28,7 | 26,4 | 22,7 | 19,0 | 15,6 | 13,9 | 17,3 | 18,9 | 22,5 | 25,3 | 28,1 | 21,5 |
Сярэдняя t, °C | 25,1 | 23,7 | 21,4 | 17,7 | 14,3 | 11,2 | 10,9 | 12,7 | 14,2 | 17,7 | 20,6 | 23,2 | 17,73 |
Сярэдні мінімум t, °C | 20,4 | 19,4 | 17,0 | 13,7 | 10,3 | 7,6 | 7,4 | 8,9 | 9,9 | 13,0 | 15,9 | 18,4 | 12,9 |
Абсалютны мінімум t, °C | 5,9 | 4,2 | 2,8 | −2,3 | −4 | −5,3 | −5,4 | −4 | −2,4 | −2 | 1,6 | 3,7 | −5,4 |
Норма ападкаў, мм | 121,6 | 122,6 | 153,9 | 106,9 | 92,1 | 50,0 | 52,9 | 63,2 | 77,7 | 193,3 | 131,2 | 103,2 | 1214,6 |
Вільготнасьць, % | 65 | 70 | 72 | 77 | 76 | 79 | 79 | 74 | 71 | 69 | 68 | 64 | 72 |
Крыніца: [15] |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьФінансавы, гандлёвы, навуковы і культурны цэнтар краю. Мае НДІ, бібліятэкі, 3 унівэрсытэты (найстарэйшы быў заснаваны ў 1821 годзе). На поўначы і захадзе трушчобы, у якіх жыве каля 800 тысячаў чалавек. Таксама ў горадзе ёсьць музэі, мастацкія галерэі, самы вялікі тэатар сьвету El Teatro Colón (каля 3,5 тысячы месцаў).
Гарады-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Норма Алеандра — акторка, рэжысэрка кіно і тэатру
Крыніцы
рэдагаваць- ^ [1]
- ^ R.L. Forstall, R.P. Greene, and J.B. Pick, «Which are the largest? Why published populations for major world urban areas vary so greatly», City Futures Conference, (University of Illinois at Chicago, July 2004) – Table 5 (p.34)
- ^ "Argentina: Censo2010". Censo2010.indec.gov.ar
- ^ «The World According to GaWC 2008». www.lboro.ac.uk
- ^ «What is Porteño in English? – Porteño Spanish». Portenospanish.com.
- ^ «Travel + Leisure: Destinations». travelandleisure.com
- ^ «Buenos Aires Turismo: Arquitectura». bue.gov.ar
- ^ «Buenos Aires Turismo: Turismo Cultural». bue.gov.ar
- ^ а б «Argentina: A Short History» by Colin M. Lewis, Oneworld Publications, Oxford, 2002. ISBN 1-85168-300-3
- ^ «Guía visual de Buenos Aires centro histórico», Clarín Viajes, 2001.
- ^ Marcela Lópéz Levy We are Millions: Neo-liberalism and new forms of political action in Argentina. — London: Latin America Bureau, 2004. — ISBN 978-1-909013-48-3
- ^ «Cuenca del Plata». borello.com.ar
- ^ «Monthly Information of the city of Buenos Aires, January in the city of Buenos Aires, Servicio Meteorológico Nacional». Argentine National Meteorological Service
- ^ Atlas Ambiental de Buenos Aires. AABA. Архіўная копія ад 6 ліпеня 2011 г.
- ^ Servicio Meteorológico Nacional (недаступная спасылка)
- ^ Prefeitura.Sp – Descentralized Cooperation
- ^ International Relations – São Paulo City Hall – Official Sister Cities
- ^ «Sister Cities». Beijing Municipal Government.
- ^ «Intercity and International Cooperation of the City of Zagreb». 2006–2009 City of Zagreb.
- ^ «Les pactes d'amitié et de coopération». Mairie de Paris.
- ^ «Berlin's international city relations». Berlin Mayor's Office.
- ^ «Mapa Mundi de las ciudades hermanadas». Madrid city council. Ayuntamiento de Madrid.