Мюнхэн
Мюнхэн (па-нямецку: München) — сталіца і адначасова найбуйнейшы горад адной зь нямецкіх фэдэральных зямель — Баварыі. Трэці горад Нямеччыны і дванаццаты горад Эўрапейскага Зьвязу паводле насельніцтва. Адзін з найважнейшых эканамічных, транспартных і культурных цэнтраў сучаснай ФРН.
Мюнхэн | |||||
ням. München | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1158 | ||||
Горад з: | 1175 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Кіраўнік: | Dieter Reiter[d] | ||||
Плошча: | 310 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 1 450 381 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4678,65 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 089 | ||||
Паштовы індэкс: | 80331, 81929, 80802, 80805, 81377, 81379, 81737, 81730, 81735, 81825 | ||||
Нумарны знак: | M | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°8′ пн. ш. 11°34′ у. д. / 48.133° пн. ш. 11.567° у. д.Каардынаты: 48°8′ пн. ш. 11°34′ у. д. / 48.133° пн. ш. 11.567° у. д. | ||||
Мюнхэн на мапе Нямеччыны ![]() ![]() Мюнхэн | |||||
![]() | |||||
http://www.muenchen.de/ |
Беларусы ў МюнхэнеРэдагаваць
Ужо ў пачатку ХХ ст. у каталіцкім унівэрсытэце ў Мюнхэне вучыліся будучыя беларускія сьвятары, і ў 1940-х тут быў створаны Беларускі камітэт[1]. Мюнхэн з канца 1940-х стаў цэнтрам беларускай прысутнасьці ў Нямеччыне. У горадзе выдавалася газэта «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода» а таксама працаваў Інстытут вывучэньня СССР. Тут пахаваныя журналісты Леанід Карась, Уладзімер Цьвірка, Уладзімер Бортнік, Алесь Марговіч[2], сьвятар Уладзімер Салавей[3] а таксама Юры Сабалеўскі[4], Надзея Абрамава, Юліяна Вітан-Дубейкаўская, Барбара Вержбаловіч, Сымон Кандыбовіч, Ніканор Ляўковіч[5], Пётра Сыч і Павал Урбан.
АсобыРэдагаваць
- Карл Орф — нямецкі кампазытар XX стагодзьдзя
- Леапольд Баварскі — нямецкі вайсковы дзеяч, генэрал-фэльдмаршал Баварыі і Нямецкай імпэрыі
- Рыхард Штраўс — нямецкі кампазытар
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Мюнхэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў