Усходняя Прусія
пруская правінцыя
Усхо́дняя Пру́сія (па-нямецку: Ostpreußen, вымаўленьне ; па-лацінску: Borussia orientalis, па-польску: Prusy Wschodnie) — правінцыя Прусіі. Колішняя сяброўка Паўночнанямецкага зьвязу, якая лічылася жытніцай Нямецкай імпэрыі. У адпаведнасьці з рашэньнем Патсдамскай канфэрэнцыі Прусія як дзяржаўнае ўтварэньне было ліквідаванае, Усходняя Прусія была падзеленая між Савецкім Саюзам і Польшчаю. Трэцяя частка Ўсходняй Прусіі зь ядром Прусіі местам Кёнігзбэргам (перайменаваным Саветамі ў Калінінград) склала Калінінградзкую вобласьць; пэрыфэрыйныя тэрыторыі, якія складаюць больш за дзьве траціны былой нямецкай правінцыі, знаходзяцца ў складзе Летувы і Польшчы.
Усходняя Прусія | |
Ostpreußen | |
Сьцяг | |
Гімн | nationalhymne of east prussia[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Прусія |
Статус | Правінцыя Прусіі |
Уваходзіць у |
|
Сталіца | Кёнігсбэрг |
Дата ўтварэньня | 1772 1878 |
Дата скасаваньня | 1829 1945 |
Афіцыйныя мовы | нямецкая |
Насельніцтва (1905) | 2 025 741 |
Плошча | 36 993,9 км² |
Месцазнаходжаньне Усходняй Прусіі | |
Код аўтам. нумароў | I C |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |