Сэрцава-лёгачная рэанімацыя

Сэрцава-лёгачная рэанімацыя (коратка СЛР) — сыстэма мерапрыемстваў, накіраваных на аднаўленьне жыцьцядзейнасьці арганізма і вывядзеньне яго з стану клінічнай сьмерці. Уключае ў сябе:

  • штучную вэнтыляцыю лёгкіх (штучнае дыханьне)
  • непрамы масаж сэрца.
Вучоба СЛР на манэкене

Рашэньне аб пачатку СЛР прымаецца пры адсутнасьці рэакцыі на раздражняльнікі і адсутнасьці бачнага дыханьня на працягу 10 сэкунд.