Ашмя́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Гістарычна падзяляўся на дзьве часткі — Ашмянскую і Завілейскую. Сталіца — места Ашмяны.

Ашмянскі павет
лац. Ašmianski paviet
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ашмяны
Дата ўтварэньня 1566
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты ашмянскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 15 925 км²
Час існаваньня 1565/661795
Месцазнаходжаньне Ашмянскага павету
Ашмянскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Павятовая пячатка

У XIV—XVI стагодзьдзях існавала Ашмянская воласьць, якую часам называлі паветам[1]. Афіцыйнае ўтварэньне павету адбылося толькі па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 1565—1566 гадоў.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655—1660 гадох Ашмяншчына знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй. За гэты час была ўшчэнт разбураная гаспадарка павету, а ягонае насельніцтва скарацілася на палову[1]. У 1662 годзе сойм Рэчы Паспалітай вызваліў увесь Ашмянскі павет ад выплаты пратэрмінаваных падаткаў[2].

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Ашмянскага павету ліцьвінамі: «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин[a] белорусец Шменского повету» (1627 год)[5], «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете» (1632 год)[6]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Josepho Koncewicz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus… Sacramento Danilewcz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus[7]. Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Сьвір (1689 год)[8], Жодзішкі (1701 год)[9].

 
Панарама Жодзішак

У 1791 годзе, згодна з Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай, з Ашмянскага вылучылі Завілейскі павет з цэнтрам у Паставах[10].

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) да Ашмянскага далучылі ўсходнюю частку Менскага павету ў міжрэччы Бярэзіны зь мястэчкамі Налібакамі і Дзераўной. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Сымболіка

рэдагаваць

Мескія гербы атрымалі Ашмяны, Геранёны і Ліпнішкі (Пагоня).

Геаграфія

рэдагаваць
 
Касьцёл у Будславе

На поўначы межаваў з Браслаўскім паветам Віленскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Полацкім ваяводзтвам, на поўдні — зь Менскім паветам Менскага ваяводзтва і Наваградзкім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на ўсходзе — зь Лідзкім і Віленскім паветамі Віленскага ваяводзтва.

 
Панарама Смаргоні

У склад Ашмянскага павету ўваходзіла тэрыторыя Ашмянскага гродавава, Вялейскага, Губскага, Даўгеліскага, Дудзкага, Крэўскага, Маркаўскага, Трабскага[11] і Мядзельскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

На 1790 год павет налічваў 17 местаў і мястэчак. У розныя часы на тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Ашмяны, Ашмянка Мураваная, Багданаў, Баруны, Беніца, Будслаў, Валожын, Вішнеў, Вішнеў (Завялейскі), Войстам, Вялейка (Куранец Стары), Гадуцішкі, Гальшаны, Геранёны, Германішкі, Глыбокае, Граўжышкі, Груздава, Гудагай, Данюшава, Даўгелішкі, Даўгінаў, Дзевянішкі, Дуды, Дунілавічы, Жодзішкі, Жупраны, Забрэзьзе, Засьвір, Кабыльнік, Іўе, Камаі, Канвелішкі, Канстанцінава, Крывічы, Крэва, Куранец, Лаздуны, Лебедзева, Ліпнішкі, Лоск, Лучай, Лынтупы, Мікалаева, Мосар, Мядзел, Нарвілішкі, Параф’янава, Паставы, Пяршаі, Рэчкі, Славенск, Смаргонь, Солы, Суботнікі, Сурвілішкі, Сьвір, Сьвянцяны, Трабы, Цьверач, Юрацішкі. Магдэбурскае права мелі Ашмяны (XVI ст.), Баруны (1705), Геранёны (25.05.1792), Жодзішкі (1774), Крэва (7.04.1559), Ліпнішкі (6.06.1633), Мядзел (6.10.1762), Сьвянцяны (1486).

Дэмаграфія

рэдагаваць
 
Рынак у Паставах

У сярэдзіне XVII ст. налічваў 30 542 дымы. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 214 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 99 тыс. чал.[12].

У Ашмянскім павеце пераважала дробная шляхта, нават існавала іранічнае выслоўе: «ашмянскі шляхціц: адна нага ў боце, другая ў лапці». Адначасна гэта быў найбольш заселены павет Віленскага ваяводзтва[2].

Ураднікі

рэдагаваць

Павятовы соймік праходзіў у Ашмянах, тамака ж месьціліся падкаморскі суд, склікалася паспалітае рушаньне. Земскі і гродзкі суды праходзілі ў Ашмянах і Мядзелі, з 1775 году — у Ашмянах і Паставах[13]. Ашмянская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна ашмянскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Марцін Аскерка. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў канцы восені таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ашмянскую кашталянію. У выніку, кашталян ашмянскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Архітэктура

рэдагаваць

Драўляная

рэдагаваць

На тэрыторыі Ашмяншчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная

рэдагаваць

У XVII ст. у мураваную архітэктуру Ашмяншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[3] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[4]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  1. ^ а б Брэгер Г. Ашмянскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 269.
  2. ^ а б Сяліцкі Ф. Даўгінаўска-Будслаўска-Крывіцкі рэгіён на даўняй Віленшчыне / Пераклад Міхася Гіля. — Ўроцлаў, 1989.
  3. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  4. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  5. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 95.
  6. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 432.
  7. ^ Asuncion A. Diccionario de escritores Trinitarios de Espana y Portugal. T. 2. — Roma, 1899. P. 540, 559.
  8. ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 50.
  9. ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 280.
  10. ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 34—39.
  11. ^ Jelski A. Powiat aszmianański // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 338.
  12. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  13. ^ Каранеўскі А. Ашмянскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 238.

Літаратура

рэдагаваць