Даўгелішкі
Даўгелішкі[a][1] (лет. Senasis Daugėliškis) — вёска ў Летуве, на возеры Віркшце. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 31 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на ўсход ад Ігналіны.
Даўгелішкі лац. Daŭgieliški / Daŭhieliški | |
лет. Senasis Daugėliškis | |
Агульны выгляд | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Ігналінскі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°20′31″ пн. ш. 26°16′52″ у. д. / 55.34194° пн. ш. 26.28111° у. д.Каардынаты: 55°20′31″ пн. ш. 26°16′52″ у. д. / 55.34194° пн. ш. 26.28111° у. д. |
Даўгелішкі на мапе Летувы ![]() ![]() Даўгелішкі | |
![]() |
Даўгелішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва Рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Даўгіла
Тапонім Даўгелішкі, магчыма, утварыўся ад асабістага імя Даўгела. Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Даўгіла (Даўгела, Даўгяла) ёсьць вытворным ад старажытнага германскага імя Daugo[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя Рэдагаваць
Вялікае Княства Літоўскае Рэдагаваць
Упершыню Даўгелішкі ўпамінаюцца ў XIV як уладаньне Гаштольдаў. У 1511 годзе канцлер Альбэрт Гаштольд збудаваў тут замак, а ў 1526 годзе — першы драўляны касьцёл.
У 1542 годзе Даўгелішкі сталі цэнтрам староства. У 1603 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Даўгелішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі Рэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Даўгелішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. яны перайшлі ў валоданьне Плятэраў.
У 1831 годзе ў Даўгелішках збудавалі новы драўляны касьцёл.
Найноўшы час Рэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. У 1920 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Даўгелішкі Летуве.
Насельніцтва Рэдагаваць
Дэмаграфія Рэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 370 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 31 чал.
Турыстычная інфармацыя Рэдагаваць
Славутасьці Рэдагаваць
- Капліца
- Могілкі: татарскія, юдэйскія
Страчаная спадчына Рэдагаваць
- Замак (XVI ст.)
- Касьцёл (1831)
Заўвагі Рэдагаваць
- ^ таксама Даўгілішкі
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 912.