Куранец
Куране́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пеле. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 962 чалавекі. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вялейка — Докшыцы (Р29).
Куранец лац. Kuraniec | |
Гомсін камень і ўскраіна вёскі | |
Першыя згадкі: | 1519 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Куранецкі |
Насельніцтва: | 962 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 222415 |
СААТА: | 6213844036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°33′19″ пн. ш. 26°57′52″ у. д. / 54.55528° пн. ш. 26.96444° у. д.Каардынаты: 54°33′19″ пн. ш. 26°57′52″ у. д. / 54.55528° пн. ш. 26.96444° у. д. |
± Куранец | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Куранец — даўняе места гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII ст.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Куранец разам з возерам Нарач і ракой Нарач упамінаецца ў лацінскамоўнай грамаце вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча віленскаму катэдральнаму касьцёлу Сьвятога Станіслава ад 2 лютага 1436 году («districtum Kureniecz», «lacu Norocz», «flavium Norocz»)[a].
У 1539 году ў Куранцы збудавалі царкву, у 1665 годзе — касьцёл. У гэты ж час паселішча атрымала статус места.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Куранец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У XIX стагодзьдзі тут праводзіліся вялікія кірмашы. На 1866 год у Куранцы было 208 дамоў. У пачатку XX ст. існавалі валасная ўправа, 2 царквы, расейская царкоўнапрыходзкая школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Куранец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Куранец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Куранец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Куранец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам Куранецкага раёну (з 1946 году ў Вялейскім раёне). 12 кастрычніка 1940 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Куранец знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 ліпеня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут быў 446 двароў, на 1997 год — 493, на 1998 год — 473. У 2000-я гады Куранец атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Касьцёл, каля 1900 г.
-
Касьцёл, да 1939 г.
-
Царква, 1902 г.
-
Царква, 1938 г.
-
Рынак, да 1918 г.
-
Рынак, да 1939 г.
-
Рынак, да 1939 г.
-
Помнік паўстанцам, 1930-я гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1269 чал.[3]; 1887 год — 1765 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 2368 чал.; 1921 год — 1629 чал.[4]; 1972 год — 1427 чал.; 1997 год — 1137 чал.[5]; 1998 год — 1115 чал.[6]; 1999 год — 1093 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 962 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Папаніна вуліца | Мядзельская вуліца |
Свабоды плошча | Рынак пляц |
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Смаргонская вуліца[7].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Магіла ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) і польскіх жаўнераў, палеглых ў 1919—1920 гадох
- Могілкі юдэйскія
- Царква Раства Багародзіцы (1870; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1652, 1810, 1928)
Галерэя
рэдагаваць-
Магіла паўстанцаў
-
Новы касьцёл
-
Уязны знак
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Акты Литовской Метрики. — Т. 1. — Варшава, 1896. — С. 5.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 157.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 945.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ^ Новікава Т. Куранец // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 313.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 41.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 32.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.