Будслаў

вёска ў Беларусі

Бу́дслаў[1] (таксама Будслаўе[2][3]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 561 чалавек. Знаходзіцца за 56 км на паўднёвы ўсход ад Мядзелу, за 18 км на поўнач ад Даўгінава і за 16 км на паўночны ўсход ад Крывічаў; за 12 км на поўнач ад шашы Р29, за 6 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Будслаў.

Будслаў
лац. Budsłaŭ
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Першыя згадкі: 1504
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Будслаўскі
Вышыня: 177 м н. у. м.
Насельніцтва: 561 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222510
СААТА: 6240806016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′0″ пн. ш. 27°27′0″ у. д. / 54.78333° пн. ш. 27.45° у. д. / 54.78333; 27.45Каардынаты: 54°47′0″ пн. ш. 27°27′0″ у. д. / 54.78333° пн. ш. 27.45° у. д. / 54.78333; 27.45
Будслаў на мапе Беларусі ±
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Будслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), адзін з рэлігійных цэнтраў рэгіёну. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаецца касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, у якім захоўваецца цудоўны абраз Божай Маці, адна з найбольш шанаваных каталіцкіх сьвятыняў Беларусі. Таксама побач зь мястэчкам захавалася сядзіба Аскеркаў, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Тапонім Будслаў утварыўся ад адпаведнай славянскай мянушкі Будслаў, што ў сэнсавым значэньні адпавядае 'майстру-будаўніку'. Паводле паданьня, мястэчка сьпярша мела назву Слаўная Буда.

Варыянты напісаньня назвы ў гістарычных крыніцах: Буда, Буцлаў, Будцлаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Будслаў датуецца 1504 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў паселішча віленскім манахам-бэрнардынам. У 1560 годзе яны пакінулі Будслаў, аднак у 1589 годзе вярнуліся сюды і збудавалі драўляны касьцёл, асьвечаны ў 1591 годзе пад тытулам Наведваньня Найсьвяцейшай Панны Марыі. Ваявода менскі Ян Пац ахвяраваў бэрнардынам абраз Маці Божай, падараваны яму Папам Клімэнтам VIII[4].

28 жніўня 1633 году, дзякуючы ахвяраваньням а. Фларыяна Калецкага, гвардыяна Віленскага кляштару бэрнардынаў, а таксама сродкам гетмана польнага Яна Кішкі і радзіны Далмат-Ісакоўскіх, у Будслаўскай рэзыдэнцыі заклалі першы камень мураванага касьцёла. 9 ліпеня 1643 году адбылося асьвячэньне новай сьвятыні.

6 кастрычніка 1732 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Будславу статус мястэчка. У 1756 годзе пры кляштары бэрнардынаў адкрылася музычная школа на 25 вучняў. 29 ліпеня 1767 году ў мястэчку заклалі першы камень новай мураванай базылікі, урачыстае асьвячэньне якой адбылося 7 верасьня 1783 году. У 1790 годзе на сродкі кляштару збудавалі цагляны шпіталь для бедных, у 1793 годзе адкрылася 2-клясная пачатковая школа на 40 вучняў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Будслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце[5] Менскай, з 1843 году Віленскай губэрні. З 1848 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Аскеркаў. На 1859 тут было 68 двароў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў. На 1868 год — 48 двароў, на 1885 год — 50. Штуршком да разьвіцьця Будслава паслужыла пракладаньне ў 1907 годзе чыгуначнай лініі паміж Полацкам і Маладэчна, што выклікала адкрыцьцё аднайменнай чыгуначнай станцыі. У гэты час у мястэчку быў 61 двор.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў Будславе разьмяшчаўся штаб 2-й расейскай арміі Заходняга фронту, якая рэалізоўвала асноўныя задачы пры правядзеньні Нарачанскай апэрацыі 1916 году. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Праект будынка беларускай гімназіі

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Будслаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Будслаў увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1917—1919 гадох у мястэчку дзеяла Будслаўская беларуская гімназія, зачыненая польскай акупацыйнай адміністрацыяй. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Будслаў апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час у мястэчку было 116 двароў. За польскім часам тут працавалі гмінная ўправа, млын, лесапільня, аптэка, банк, карчма; у панядзелкі праводзіліся кірмашы.

У 1939 годзе Будслаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету Крывіцкага, з 1962 году Мядзельскага раёнаў. На 1970 году тут было 318 двароў, на 1996 год — 300, на 1997 год — 302.

2 ліпеня 1992 году адбылася першая адноўленая пілігрымка да абраза Маці Божай Будслаўскай. 2 ліпеня 1996 году арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі перадаў папскую булу, у якой Маці Божая Будслаўская абвяшчалася патронкай Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі, г.зн. Беларусі. У 1998 годзе кардынал Казімер Сьвёнтак каранаваў цудоўны абраз Маці Божай Будслаўскай папскімі каронамі. У 2000-я гады Будслаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 485 чал.[8]; 1865 год — 127 душ рэвізорскіх; 1868 год — 259 чал.; 1885 год — 327 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 435 чал.; 1921 год — 626 чал.[9]; 1970 год — 859 чал.; 1996 год — 721 чал.[10]; 1997 год — 718 чал.[11]; 1999 год — 643 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 561 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Будславе працуюць лясьніцтва, сярэдняя школа, дом культуры, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Савецкая вуліца Зосінская вуліца

У цэнтры Будслава разьмяшчаецца Красны пляц, які захаваў сваю гістарычную назву. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынкавы пляц і Парадная вуліца[12].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Будслаўскі абраз Маці Божай

Інфраструктура

рэдагаваць

У Будславе захоўваецца цудоўны абраз Божай Маці — адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі, да якога штогод ладзяцца пілігрымкі. У мястэчку ў першыя выходныя ліпеня праводзіцца «Будслаўскі фэст».

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Палац Аскеркаў (XVIII ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 331.
  2. ^ Сянькевіч В. Да пытаньня геаграфічных назоваў Беларусі // Беларус. № 288. — Нью-Ёрк, 1981. С. 3.
  3. ^ Станкевіч Я. Да ґеоґрафных назоваў вялікалітоўскіх із спачатным нарасьням -ьй-е // Веда. Tom V, Nr. 1. С. 15.
  4. ^ Князева В. Будслаў // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 115.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 442.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  8. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 261.
  9. ^ Князева В. Будслаў // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 116.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 316.
  11. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998.
  12. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 18.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць