Гудагай (вёска)

вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці

Гудага́й[2]вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Каменкі. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 43 чалавекі. Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад аднайменнай чыгуначнай станцыі (лінія МенскВільня).

Гудагай
лац. Gudagaj / Hudahaj
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Гудагайскі
Насельніцтва: 43 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231200[1]
СААТА: 4246813071
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°33′5″ пн. ш. 25°54′10″ у. д. / 54.55139° пн. ш. 25.90278° у. д. / 54.55139; 25.90278Каардынаты: 54°33′5″ пн. ш. 25°54′10″ у. д. / 54.55139° пн. ш. 25.90278° у. д. / 54.55139; 25.90278
Гудагай на мапе Беларусі ±
Гудагай
Гудагай
Гудагай
Гудагай
Гудагай
Гудагай
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гудагай — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Гудага́й утварылася ад асновы гудбеларус[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Маці Божая Гудагайская

Упершыню Гудагай упамінаецца ў канцы XVI стагодзьдзя як паселішча ў складзе маёнтку Астраўцу Ўрбаноўскага, якім у 1-й палове XVII стагодзьдзя валодаў Н. Лакуцеўскі[4]. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Скірмунтаў, Садоўскіх, Козел-Паклеўскіх.

 
Кляштар кармэлітаў, XVIII ст.

19 студзеня 1764 году ўладальнік маёнтку Юзэф Война разам з жонкай Людвікай з Сулістроўскіх заснавалі ў Гудагаі драўляны касьцёл Яўленьня (у іншых крыніцах — Раства) Панны Марыі і кляштар, куды запрасілі манахаў кармэлітаў босых Літоўскай правінцыі. У фундуш кляштару запісалі маёнтак Астравец Урбаноўскі. У 1781 годзе, паводле інвэнтару, у склад маёнтку ўваходзілі фальварак (двор) і сёлы Гудагай, Бобаны, Кеждуны, Люлішкі, Шунэлішкі. У касьцёле знаходзіўся цудоўны абраз Панны Марыі, вядомы далёка за межамі парафіі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гудагай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 2-й палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Палянскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.

У 1832 годзе па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар кармэлітаў. Парафію падзялілі і далучылі да суседніх парафіяў, а касьцёл, званіцу і іншыя пабудовы прадалі жыдам пад знос[5]. Цудоўны абраз знайшоў сховань у касьцёле ў Ашмянах. У 1856 годзе ня зьнесены жыдамі касьцёл набыў, а пазьней аднавіў як капліцу кс. Данат Сямашка.

На 1866 год у Гудагаі было 11 двароў, на 1886 год — 18, працавала карчма. У 1874 годзе каля мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка, зьявілася аднайменная чыгуначная станцыя[6]. 2 жніўня 1907 году з аднаўленьнем парафіі ў Гудагай вярнуўся цудоўны абраз.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гудагай занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гудагай абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі бальшавікі і польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гудагай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 году ў Палянскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гудагай увайшоў у БССР, у Астравецкі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1965 гадох Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёну.

15 ліпеня 2007 году адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай папскімі каронамі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 143 чал.[8]; 1886 год — 117 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 88 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 43 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 66.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 88—89.
  4. ^ Брэгер Г. Гудагай // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 170.
  5. ^ а. Куляха А. Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі // Наша Вера. № 2 (40), 2007 г.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 519.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Łopaciński A. Gudogaje // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 904.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць