Лу́чай[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Лучаю. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 205 чалавек. Знаходзіцца за 18 км ад места і чыгуначнай станцыі Паставаў.

Лучай
трансьліт. Lučaj
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Пастаўскі
Сельсавет: Навасёлкаўскі
Насельніцтва: 205 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2155
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°5′22.4″ пн. ш. 27°7′34.4″ у. д. / 55.089556° пн. ш. 27.126222° у. д. / 55.089556; 27.126222Каардынаты: 55°5′22.4″ пн. ш. 27°7′34.4″ у. д. / 55.089556° пн. ш. 27.126222° у. д. / 55.089556; 27.126222
Лучай на мапе Беларусі ±
Лучай
Лучай
Лучай
Лучай
Лучай
Лучай
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лучай — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барокавага клясыцызму касьцёл Сьвятога Тадэвуша, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Агінскіх (клясыцызм, XVIII ст.), спалены савецкімі партызанамі.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Лучай як уладаньне Забярэзінскіх датуецца 1542 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. Лучай атрымаў статус мястэчка.

У розныя часы маёнтак Лучай знаходзіўся ў валоданьні Юндзілаў, Глябовічаў, Шэметаў і іншых. У 1617 годзе ён перайшоў да Рудамінаў, у 1731 годзе — да Агінскіх. У 1766—1776 гадох тут збудавалі мураваны касьцёл езуітаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
Касьцёл, 1938 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лучай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. На 1886 год у Лучаі існавалі валасная ўправа, багадзельня, заезны дом. На 1905 годм тут працавалі народная вучэльня і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны Лучай занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лучай абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лучай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва. За польскім часам у мястэчку дзейнічала сельскагаспадарчая школа.

У 1939 годзе годзе Лучай увайшоў у БССР, дзе ў 1941 годзе стаў цэнтрам сельсавету Пастаўскага, потым Дунілавіцкага раёнаў. На 1947 год у вёсцы было 47 гаспадарак. 27 сакавіка 1959 году Лучайскі сельсавет расфармавалі, само паселішча перавялі ў склад Дунілавіцкага сельсавету.

На 1972 год у Лучаі быў 51 двор, працавалі 8-гадовая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта, крама. На 1997 год — 90 двароў, на 1999 год — 92, на 2001 год — 93.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 58 чал., усе каталікі[2].
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 81 чал.; 1972 год — 158 чал.; 1997 год — 248 чал.[3]; 1999 год — 253 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 280 чал.[5]; 2010 год — 205 чал.

ІнфраструктураРэдагаваць

У Лучаі працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Палацава-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII ст.)

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 354.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 793.
  3. ^ Зямчонак І. Лучай // ЭГБ. — Менск: 1997 Т. 4. С. 404.
  4. ^ БЭ. — Менск: 1999 Т. 9. С. 377.
  5. ^ Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2001.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць