Груздава
Гру́здава[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Аржоўкі. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Паставаў.
Груздава лац. Hruzdava | |
Вуліца вёскі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Пастаўскі |
Сельсавет: | Юнькаўскі |
Насельніцтва: | 134 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2155 |
Паштовы індэкс: | 211858 |
СААТА: | 2240849066 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°0′52″ пн. ш. 27°0′39″ у. д. / 55.01444° пн. ш. 27.01083° у. д.Каардынаты: 55°0′52″ пн. ш. 27°0′39″ у. д. / 55.01444° пн. ш. 27.01083° у. д. |
± Груздава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Груздава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Назва
рэдагавацьПаходжаньне тапоніму Груздава мясцовыя жыхары выводзяць ад грыбоў груздоў. Аднак больш імавернай выглядае вэрсія пра ўтварэньне назвы паселішча ад слова «груд» — 'узгорак, курган', што добра стасуецца з рэльефам мясцовасьці: цэнтральная частка вёскі ўзвышаецца над ваколіцамі на 15—20 мэтраў.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Грузъдов (1553 год)[2].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьЗгодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Груздава ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1773 годзе князь Агінскі збудаваў тут касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Груздава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1875 годзе ў мястэчку збудавалі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусьветнай вайны Груздава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Груздава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1821 году Груздава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе з 1927 году стала цэнтрам гміны Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Груздава ўвайшло ў БССР, дзе на пэўны час стала цэнтрам сельсавету.
-
Царква і касьцёл
-
Касьцёл, бакавы фасад
-
Новы касьцёл (?)
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1921 год — 292 чал.[5]; 1999 год — 179 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 134 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца-пахавальня (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Яна Прадцечы (другая палова XIX ст.; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1773, пачатак XX ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Царква і крыж
-
Царква
-
Новы касьцёл
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 357
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 191
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 687 с.: іл. ISBN 985-6302-35-8.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.