Старосты ашмянскія

артыкул-сьпіс Вікімэдыі

Староста ашмянскі — урад у Ашмянскім павеце ВКЛ.

Ілюстрацыя Гады кіраваньня Староста Заўвагі
13871399 Міхал Мінігайла
1401 Крысьцін Осьцік адзінкавая згадка, хутчэй за ўсё памылковая (Осьцік быў старостам Ушпальскім)
(?) Карэйва Рымавідавіч (альбо Рымундавіч) пасмяротна згаданы ў 1442
14341444 Даўгерд У. Сэмковіч розьніць яго ад Яна Даўгірда
1486 Міхайла Пут цівун
(?) Станка Нарушэвіч
14941501(?) Мордас Мішкавіч цівун
1504/5-1507 Андрэй Друцкі-Прыхабскі
1515 Валодка Горскі
(?) Юры Давойна
15181520 Мікалай Кезгайла дзяржаўца
15191522 Ян Юндзіл намеснік, у 1520 выкупіў у Кезгайлы дзяржаву
1522 Ян Забярэзінскі
1522- не пазней 1526 Мікалай Забярэзінскі
15261530 Ян Забярэзінскі другі раз
1536 Іван Хадкевіч
15381545 Геранім Хадкевіч (сын Аляксандра)|Геранім Хадкевіч]]
15461550 Юры Саламярэцкі
15521554 Юры Хадкевіч
15551566 Ян Гайка
15661582 Мікалай Радзівіл Руды
15821595 Станіслаў Нарбут
15961635 Павал Стэфан Сапега
16351648 Ян Анзельм Вільчэк
(?) Багуслаў Радзівіл саступіў староства Саковічу
16491662 Адам Мацей Саковіч
1662 Вінцэнт Корвін Гасеўскі
да 1665 Крыштаф Францішак Сапега
16661668 Аляксандар Гілары Палубінскі
16681680 Цыпрыян Павал Бжастоўскі
16801689 Марцыян Багуслаў Рымкевіч Польскі
16901700 Бэнэдыкт Павал Сапега
1700 Міхал Францішак Сапега
17011715 Крыштаф Дэспат Зяновіч
17151726 Юзэф Дэспат Зяновіч
17281736 Людвік Якуб Хамінскі
1738 Юзаф Антоні Хамінскі
1739 Людвік Якуб Хамінскі другі раз
17391754/5 Тадэвуш Францішак Агінскі
17561763 Андрэй Ігнацы Агінскі
17651772 Міхал Бжастоўскі
17721799 Тадэвуш Коцел

Літаратура

рэдагаваць
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DIG, Warszawa, 2004.