Юрацішкі

мястэчка ў Беларусі

Юра́цішкі[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1303 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Іўя, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі (лінія Ліда — Маладэчна); аўтамабільныя дарогі на Іўе, Валожын, Ашмяны.

Юрацішкі
лац. Juraciški
Сядзіба Радкевічаў
Сядзіба Радкевічаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 1303 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857904
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′51″ пн. ш. 25°55′40″ у. д. / 54.03083° пн. ш. 25.92778° у. д. / 54.03083; 25.92778Каардынаты: 54°1′51″ пн. ш. 25°55′40″ у. д. / 54.03083° пн. ш. 25.92778° у. д. / 54.03083; 25.92778
Юрацішкі на мапе Беларусі ±
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі
Юрацішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Юрацішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Тапонім Юрацішкі ўтварыўся ад асабістага імя або сугучнага прозьвішча.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Юрацішкі ўпамінаюцца ў пачатку XVІ стагодзьдзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У розны час маёнтак знаходзіўся ў валоданьні М. Гаштольда, Р. Няміры, Копацяў.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі спалілі Юрацішкі. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) мястэчка пэўны час займалі швэдзкія войскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Юрацішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Касьцялоўскіх, пазьней Радкевічаў. З пабудовай чыгункі Маладэчна — Ліда за 4 км ад Юрацішак адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. На 1866 год у мястэчку было 23 дамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Юрацішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Юрацішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Юрацішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Юрацішкі ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам раёну (з 1944 году — у Маладэчанскай вобласьці). У 1957 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1960 годзе Юрацішкаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 197 чал., у тым ліку 100 каталікоў і 97 праваслаўных[7]; 1869 год — 233 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 244 чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1,7 тыс. чал.[10]; 2006 год — 1,5 тыс. чал.[11]; 2008 год — 1,5 тыс. чал.; 2009 год — 1501 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 1341 чал.[13]; 2017 год — 1328 чал.[14]; 2018 год — 1303 чал.[1]

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Камсамольская вуліца Івейская вуліца
Першамайская вуліца ? 3 мая вуліца
Савецкая вуліца Трабская вуліца

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1937)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 217.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 628.
  8. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  9. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 214.
  11. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  12. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць