Забрэзьзе
Забрэ́зьзе[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бандароўцы. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 258 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Валожына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Валожын.
Забрэзьзе лац. Zabreźzie | |
Занядбаны гаспадарчы двор былой сядзібы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Гародзькаўскі |
Насельніцтва: | 258 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
Паштовы індэкс: | 222353 |
СААТА: | 6220820033 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°11′0″ пн. ш. 26°29′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 26.48333° у. д.Каардынаты: 54°11′0″ пн. ш. 26°29′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 26.48333° у. д. |
± Забрэзьзе | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Забрэзьзе — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся гаспадарчы двор былой сядзібы Некрашэвічаў, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню паселішча ўпамінаецца ў XV ст. пад назвай Забераж як радавое ўладаньне Забярэзінскіх і Дарагастайскіх. У 1456 годзе Забярэзінскія збудавалі тут касьцёл. У другой палове XVI—XVII стагодзьдзях маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Збараскіх, Слушкаў, Коцелаў, Кішкаў.
У канцы XVI ст. паселішча значыцца як Забярэзьзе. На 1626 год тут было 70 двароў, касьцёл, царква Сьвятога Спаса, карчма. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зьнішчылі тутэйшы касьцёл, адноўлены ў 1695 годзе. 3 2-й паловы XVIII ст. мястэчкам валодалі Комары.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Забрэзьзе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце. У канцы XIX ст. у мястэчку было 8 двароў, царква, касьцёл, капліца, багадзельня, школа. У пачатку XX ст. у Забрэзьзі дзеялі царква і касьцёл, працавала расейская народная вучэльня.
У Першую сусьветную вайну (1915—1918) праз Забрэзьзе праходзіла лінія фронту, у лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Забрэзьзе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Забрэзьзе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валожынскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Забрэзьзе ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 185 двароў, на 1993 год — 187. 30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Забрэскага сельсавету вёску перадалі ў склад Гародзькаўскага сельсавету[3].
-
Касьцёл, 1897 г.
-
Касьцёл, каля 1900 г.
-
Праект сынагогі, 1907 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1869 год — 57 чал.[4]; 1895 год — 127 чал. (80 праваслаўных, 7 каталікоў і 40 юдэяў) у мястэчку Забрэзьзе і 85 чал. (80 праваслаўных і 5 каталікоў) у вёсцы Забрэзьзе[5]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 274 чал.; 1971 год — 581 чал.; 1993 год — 443 чал.[6]; 1999 год — 398 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 258 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Забрэзьзі працуе пошта. Школа існавала да 2007 году, бібліятэка — да 2015 году.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Гаспадарчы двор (XIX ст.)
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1867; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1695)
- Сядзіба Некрашэвічаў «Вялікі Двор» (XIX ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 121.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
- ^ Krzywicki J. Zabrzeź // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 209.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 391.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.