Германішкі
Германі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жыжме. Уваходзяць у склад Пераганцаўскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 342 чалавекі. Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Вярэнава.
Германішкі лац. Hiermaniški | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Пераганцаўскі |
Насельніцтва: | 342 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
СААТА: | 4213859038 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′35″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.35972° у. д.Каардынаты: 54°7′35″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.35972° у. д. |
± Германішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Германішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Назва
рэдагавацьТапонім Германішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Ганусішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага германскага імя Герман або сугучнага прозьвішча[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Гаръманишки… Гарманишки (1553 год)[6].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Германішкі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам зь іншымі паселішчамі касьцёлу Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава ў Вільні. Каля 1452 году тут утварылася парафія Віленскага біскупства.
У другой палове XVI стагодзьдзя Ян Осьцік выдаў прывілей на заснаваньне ў Германішках мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1686 годзе біскуп віленскі Канстантын Казімер Бжастоўскі збудаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
У XVIII стагодзьдзі Германішкі былі сталовым маёнткам Віленскага біскупства. У 1790 годзе маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданьні біскупа Ігнація Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаваньняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 гароды. У мястэчку было 24 двары, працавала карчма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Германішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1886 годзе ў мястэчку дзеяў касьцёл, працаваў заезны двор.
За часамі Першай сусьветнай вайны Германішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Германішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны увайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. У 1919—1920 гадох у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Германішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку». 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Вярэнаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Пераганцаўскага сельсавету[8].
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагавацьТурыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1886—1909)
- Могілкі хрысьціянскія, брама
- Сядзіба (XIX ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Палац (XIX ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 144.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 69.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166, 170.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Шаблюк В. Германішкі // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 519.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 61.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.