Дуды

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ду́ды[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дудлянкі. Уваходзяць у склад Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 88 чалавек.

Дуды
лац. Dudy
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Івейскі
Насельніцтва: 88 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
СААТА: 4229813039
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°54′50″ пн. ш. 25°51′33″ у. д. / 53.91389° пн. ш. 25.85917° у. д. / 53.91389; 25.85917Каардынаты: 53°54′50″ пн. ш. 25°51′33″ у. д. / 53.91389° пн. ш. 25.85917° у. д. / 53.91389; 25.85917
Дуды на мапе Беларусі ±
Дуды
Дуды
Дуды
Дуды
Дуды
Дуды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дуды — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Dudy (3 чэрвеня 1511 году)[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Дуды ўпамінаюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтар староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Рэзыдэнцыя старосты знаходзілася ў вёсцы Лугамавічах. У 1608 годзе ў Дудах існаваў касьцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў маёнтку Хадкевічаў.

У 1653 годзе Дудзкае староства трымаў Т. Дэнгаф. З 1665 году маёнтак перайшоў да Яна Казімера Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазьней — да ягонага сына Самуэля Міхала. На 1690 год у сяле было 14 дымоў.

З 1709 году Дуды знаходзіліся ў валоданьні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 году Буйніцкіх, пазьней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 годзе ў Дудах збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1789 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Касьцёл, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дуды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1803 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Коршакаў. У 1861 годзе Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічаў Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу. На 1866 год у мястэчку было 12 двароў. У 1885 годзе тут працавалі багадзельня, кузьня і 2 карчмы, праводзіўся таржок. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт зьнішчыў паселішча.

За часамі Першай сусьветнай вайны Дуды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івейскай гміне Валожынскага (з 1926 году Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут быў 41 двор.

У 1939 годзе Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. На 1970 год у вёсцы было 260 двароў, на 1999 год — 46 двароў. 18 красавіка 2017 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Морынскага сельсавету Дуды перадалі ў склад Івейскага сельсавету[4].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 30 рэвіскіх душ; 1866 год — 80 чал., зь іх 68 каталікоў і 12 юдэяў[5]; 1897 год — 251 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 252 чал.; 1970 год — 166 чал.; 1999 год — 109 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 88 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Інтэр’ер касьцёла

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 232.
  2. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 128.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
  5. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 208.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць