Субо́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 698 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад Іўя, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі.

Суботнікі
трансьліт. Subotniki
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва: 698 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′40″ пн. ш. 25°44′58″ у. д. / 54.09444° пн. ш. 25.74944° у. д. / 54.09444; 25.74944Каардынаты: 54°5′40″ пн. ш. 25°44′58″ у. д. / 54.09444° пн. ш. 25.74944° у. д. / 54.09444; 25.74944
Суботнікі на мапе Беларусі ±
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Суботнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Сучасную назву Суботнікі носяць з 1545 году, да таго звычайна ўпамінаюцца (яшчэ зь Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (паводле імя Войцеха Манівіда).

Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касьцёл (не захаваўся).

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Суботнікі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзейнічалі касьцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, штогод праводзілася 2 кірмашы.

На 1890 год у Суботніках было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасьць Умястоўскіх[2].

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Суботнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Суботніцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Суботнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 году — Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 99 двароў.

У верасьні 1939 году Суботнікі ўвайшлі ў Беларускую ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну. На 2000 год у вёсцы было 316 двароў, на 2001 год — 309. У 2000-я гады Суботнікі атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 523 чал.[5]; 1885 год — 445 чал.; 1890 год — 347 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 711 чал.; 1921 год — 542 чал.; 1999 год — 769 чал.; 2000 год — 776 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 780 чал.[6]; 2010 год — 698 чал.

ІнфраструктураРэдагаваць

У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

 
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава

СлавутасьціРэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава (1904—1907)
  • Могілкі каталіцкія

АсобыРэдагаваць

  • Зянон Пазьняк (нар. 1944) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, археоляг, мастацтвазнавец, пісьменьнік і паэт
  • Янка Пазьняк (1887—1939) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец і публіцыст
  • Кастусь Травень (нар. 1947) — беларускі літаратар

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234.
  2. ^ Бянько У. Суботнікі // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 438.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Krzywicki J. Subotniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 522.
  6. ^ БЭ. Т. 15. — Менск, 2002. С. 240.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Суботнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў