Нарвілішкі (лет. Norviliškės) — вёска ў Летуве, на рацэ Падакупцы. Знаходзіцца на 12 км на паўночны ўсход ад Дзевянішак, на граніцы зь Беларусьсю.

Нарвілішкі
лац. Narviliški
лет. Norviliškės
Кляштар францішканаў
Кляштар францішканаў
Першыя згадкі: 1586
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Салечніцкі
Насельніцтва: 9 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°14′11″ пн. ш. 25°45′36″ у. д. / 54.23639° пн. ш. 25.76° у. д. / 54.23639; 25.76Каардынаты: 54°14′11″ пн. ш. 25°45′36″ у. д. / 54.23639° пн. ш. 25.76° у. д. / 54.23639; 25.76
Нарвілішкі на мапе Летувы
Нарвілішкі
Нарвілішкі
Нарвілішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Нарвілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся кляштар францішканаў у стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Нарвіла

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Нарвіла (ад якога ўтварылася назва Нарвілішкі) ёсьць вытворным ад германскіх імёнаў Noro і Wilo[1]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Norvilus[2][3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе. У 1617 годзе ўладальнікі маёнтку перадалі частку зямлі ордэну францішканаў і збудавалі тут мураваны кляштар ў стылі рэнэсансу і драўляны касьцёл[7]. Кляштар рэканструявалі ў канцы XVIII стагодзьдзя на сродкі Казімера Камінскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзевянішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, якія ператварылі ў баракі, а пазьней у школу.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нарвілішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нарвілішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. У 1920 годзе Нарвілішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе ў вёсцы збудавалі новы драўляны касьцёл.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Нарвілішкі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Нарвілішкі Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

24—26 жніўня 2007 году ў Нарвілішках упершыню прайшоў буйны музычнага фэст be2gether з удзелам гуртоў зь Летувы (IR, Skamp, Mountainside), Польшчы (Myslovitz), Эстоніі (Tanel Padar & the Sun), Вялікабрытаніі (Joana & the Wolf), Беларусі (Drum Ecstasy, Ляпіс Трубяцкой, IQ48) ды іншых краінаў.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 165 чал.; 1959 год — 157 чал.; 1970 год — 107 чал.; 1979 год — 69 чал.; 1986 год — 58 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 24 чал.; 2011 год — 20 чал.; 2021 год — 9 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1929)
  • Кляштар францішканаў з званіцай (XVII ст.)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162.
  2. ^ Mills A. D. The Place-names of Dorset: The Hundreds of Cogdean, Loosebarrow, Rushmore, Combs Ditch, Pimperne, Badbury, Cranborne, Wimborne St Giles, Knowlton, Monkton Up Wimborne. — Nottingham, 1977. P. 53.
  3. ^ Malines jadis & aujourd'hui. — Malines, 1908. P. 438.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Krzywicki J. Narwiliszki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 921.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць