Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Камаі)
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Камаі |
Каардынаты | 55°3′37″ пн. ш. 26°36′19″ у. д. / 55.06028° пн. ш. 26.60528° у. д.Каардынаты: 55°3′37″ пн. ш. 26°36′19″ у. д. / 55.06028° пн. ш. 26.60528° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Ян Рудаміна-Дусяцкі |
Дата заснаваньня | 1606 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | catholic.by/3/kasciol/pa… |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Камаях. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны касьцёл у Камаях збудавалі ў 1603—1606 гадох на сродкі Яна Рудаміны-Дусяцкага. Акт фундацыі касьцёла (1606 год) таксама падпісаў Ян Хаецкі, дата пабудовы (1603 год) значыцца ў інвэнтары XVIII ст.[1]
У 1643 годзе пры касьцёле П. і М. Рудаміны заснавалі шпіталь. У сярэдзіне XVII ст. у выніку пажару адбыўся абвал скляпеньняў. Па ім слупы разабралі, а асноўнае памяшканьне перакрылі драўляным люстраным скляпеньнем. Па адбудове ў 1673 годзе касьцёл асьвяціў віленскі біскуп-суфраган Мікалай Слупскі.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) касьцёл трапіў пад гарматны абстрэл. Пазьней яго аднавілі, а ў сьцены ўмуравалі швэдзкія ядры. У 1778 годзе на сродкі Войнаў і Козелаў да касьцёла прыбудавалі вялікую прастакутную ў пляне капліцу з крыптай, перакрытай цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Камаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1861 годзе будынак касьцёла адрамантавалі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ міжваенны пэрыяд у парафіі налічвалася 7156 вернікаў. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
У наш час працуе Хатні Касьцёл, ёсьць парафіяльны хор. У мясцовай плябаніі праходзяць рэкалекцыі аазы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік абарончага дойлідзтва з рысамі готыкі, рэнэсансу і барока[2]. Сьпярша меў падоўжна-восевую кампазыцыю, быў 3-нэфавым, 4-слупавым, перакрываўся крыжовымі і зорчатымі скляпеньнямі (зьберагліся ў апсыдзе). Па перабудове мураваная 2-вежавая амаль квадратная ў пляне базыліка зь вялікай паўцыркульнай алтарнай апсыдай, закрысьціяй і хорамі над нартэксам. Дахі над асноўным аб’ёмам і капліцай 2-схільныя, над апсыдай — конусападобны. Сьцены (таўшчыня 2 м.) падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі, паглыбленымі ў нішах. Партал уходу зь сьпічастым завяршэньнем. Галоўны фасад асноўнага аб’ёму завяршаецца трыкутным шчытом, падзеленым у верхняй частцы 4 роўнымі аркавымі нішамі з байніцамі. Яго вылучаюць 2 магутныя цыліндрычныя вежы (вышыня 16, дыямэтар 6 м) з байніцамі. Паўночная сьцяна праёмаў ня мае. Сьцены аздабляюцца тонкімі карнізамі, фасады капліцы — пілястрамі.
У інтэр’еры асноўная заля і капліца злучаюцца мураванымі сходамі, разьмешчанымі паміж пілёнаў. Апсыда адкрываецца ў асноўнае памяшканьне аркавым праёмам. Усе скляпеньні аздабляюцца размалёўкай у тэхніцы грызайль. У інтэр’еры арган канца XVIII ст., 4 разныя драўляныя алтары. Аснову цэнтральнага 2-яруснага алтара 2-й паловы XVIII ст. складаюць 4 калёны карынцкага ордэра, паміж імі ў нішах — даўляныя паліхромныя скульптуры апосталаў Пятра і Паўла. Апрацаваны карніз з разарваным франтонам аддзяляе 2-і ярус алтара, утвораны 2 калёнамі, што аздабляюць абраз у 8-граннай разной пазалочанай раме. Алтар завяршаецца гарэльефнай кампазыцыяй з выявай Сабаота ў воблаках. Ордэрныя элемэнты алтара маюць размалёўку пад ружовы мармур[3].
Існуе здагадка, што росьпіс касьцёла выканаў мастак Альфрэд Ромэр. Ягоная сядзіба знаходзілася за некалькі кілямэтраў ад Камаяў у вёсцы Каралінава. Незадоўга да сьмерці А. Ромэр падараваў касьцёлу свой твор «Езус Хрыстус і сірата».
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Каля касьцёла стаіць каменны крыж, высечаны ў XV—XVI стагодзьдзях з маналітнага граніту-валуна (вышыня 2,5 м, шырыня ў гарызантальнай папярочыне — 1,88 м)
- Існуе меркаваеньне, што ад касьцёла існаваў падземны ход да плябаніі і далей дадолу да азярца і палаца Чаховічаў: паводле сьведчаньня местачкоўцаў, пры пракладцы брукаванай дарогі Камаі — Гадуцішкі каля касьцёла натрапілі на мураванае скляпеньне падземнага ходу[4]
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Ф. Краўскопф, 1915 г.
-
1917 г.
-
1915—1918 гг.
-
Я. Булгак, 1930 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
2008 г.
-
2009 г.
-
2009 г.
-
2012 г.
-
2012 г.
-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер
-
Галоўны алтар
-
Росьпіс
-
Арган
-
Брама
-
Каменны крыж
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гагарына, 1
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чантурыя У. Камайскі касьцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 23.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
- ^ Чантурыя У. Камайскі касьцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 24.
- ^ Драўніцкі Я. Камаі — радзіма Браніслава Руткоўскага // Куфэрак Віленшчыны. № 1 (9), 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000593 |
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Камаях, Radzima.org
- Камаі — парафія Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.