Мураваная Ашмянка

Мурава́ная Ашмя́нка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 409 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад да места Ашмяны, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.

Мураваная Ашмянка
трансьліт. Muravanaja Ašmianka
Muravanaja Ašmianka, Śviran. Мураваная Ашмянка, Сьвіран (J. Bułhak, 1929) (2).jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Мураванаашмянкоўскі
Насельніцтва: 409 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231106
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°27′38″ пн. ш. 25°47′11″ у. д. / 54.46056° пн. ш. 25.78639° у. д. / 54.46056; 25.78639Каардынаты: 54°27′38″ пн. ш. 25°47′11″ у. д. / 54.46056° пн. ш. 25.78639° у. д. / 54.46056; 25.78639
Мураваная Ашмянка на мапе Беларусі ±
Мураваная Ашмянка
Мураваная Ашмянка
Мураваная Ашмянка
Мураваная Ашмянка
Мураваная Ашмянка
Мураваная Ашмянка
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мураваная Ашмянка — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваліся руіны друкарні, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і прыдарожная капліца, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сьвіран, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

У пісьмовых крыніцах Мураваная Ашмянка ўпершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як вёска, уладаньне Дарагастайскіх. Адзін з прадстаўнікоў роду Мікалай заснаваў тут кальвінскі збор, а ў 1590 годзе друкарню(be), найбольшы росквіт якой прыйшоўся на пачатак XVII стагодзьдзя. У 1615 годзе ў гэтай друкарні выйшла кніга В. Салінарыюса «Цэнзура».

У 1649 годзе Мураваная Ашмянка перайшла ў валоданьне Сапегаў, у 1678 годзе — Важынскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мураваная Ашмянка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскай губэрні. На 1848 год тут было 30 двароў. На 1886 год у Мураванай Ашмянцы было 44 двары, дзейнічаў касьцёл, працавалі багадзельня, карчма і вадзяны млын. У канцы XIX стагодзьдзя расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі краю адкрылі ў вёсцы народную вучэльню.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мураваную Ашмянку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мураваная Ашмянка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мураваная Ашмянка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палянскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1925 годзе тут працавалі школа і крама.

У 1939 годзе Мураваная Ашмянка ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну (травень 1944 году) каля вёскі адбыўся бой паміж сіламі АК і летувіскага дапаможнага кантынгенту (на службе Трэцяга Райху).

На 1998 год у Мураванай Ашмянцы было 140 двароў, на 1999 год — 134. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 330 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1925 год — 1621 чал.; 1998 год — 345 чал.[3]; 1999 год — 338 чал.[4]; 1999 год — 355 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 338 чал.; 2010 год — 409 чал.

ІнфраструктураРэдагаваць

У Мураванай Ашмянцы працуюць сярэдняя школа, лякарня сястрынскага дагляду, амбуляторыя, аптэка, бібліятэка, дом культуры, пошта, школа мастацтваў.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

 
Сьвіран. Я. Булгак, 1929 г.

СлавутасьціРэдагаваць

  • Друкарня (цагляны будынак, збудаваны, магчыма, у 1590 годзе, перабудаваны пад палац у XIX стагодзьдзі; цяпер у руінах), якая ў пачатку XVII стагодзьдзя належала Крыштапу Дарагастайскаму і дзе была надрукаваная «Цэнзура» Салінарыя (1615 год)
  • Каплічка прыдарожная
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (драўляны будынак з званіцай, збудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя, падноўлены ў 1841 і 1874 гадох), які ёсьць прыкладам сынтэзу барока, клясыцызму і традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Сьвіран (XVIII стагодзьдзе)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 106.
  2. ^ Krzywicki J. Oszmianka // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 755.
  3. ^ Каранеўскі А. Мураваная Ашмянка // ЭГБ. — Менск: 1999 Т. 5. С. 237.
  4. ^ БЭ. — Менск: 2000 Т. 11.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць