Хатля́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шачы. Цэнтар сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 880 чалавек. Знаходзяцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Узды, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск, за 4 км ад скрыжаваньня аўтамабільных дарог КойданаўМар'іна Горка і МенскСлуцак.

Хатляны
лац. Chatlany
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Узьдзенскі
Сельсавет: Хатлянскі
Насельніцтва: 880 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1718
Паштовы індэкс: 223414
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′10″ пн. ш. 27°33′39″ у. д. / 53.40278° пн. ш. 27.56083° у. д. / 53.40278; 27.56083Каардынаты: 53°24′10″ пн. ш. 27°33′39″ у. д. / 53.40278° пн. ш. 27.56083° у. д. / 53.40278; 27.56083
Хатляны на мапе Беларусі ±
Хатляны
Хатляны
Хатляны
Хатляны
Хатляны
Хатляны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хатляны — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Хатляны ўпамінаюцца ў XVI ст., калі яны ўваходзілі ў склад Менскага павету. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Галоўчынскіх, Быхаўцаў, Завішаў, Заранкаў-Грабоўскіх.

3 XVII ст. Хатляны значацца як мястэчка. Паводле юрыдычных актаў 1663 году, тут існавала карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Жанчыны ў нядзелю. Фатограф Л. Дашкевіч, 1923 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хатляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні[2]. Статус паселішча панізілі да сяла.

На 1886 год у Хатлянах было 58 двароў, царква. У 1895 годзе тут адкрылася царкоўнапрыходзкая школа[3]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 145 двароў, царква, хлебазапасны магазын, карчма. На 1909 год — 168 двароў. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, дрэваапрацоўчымі, перавознымі, сплаўнымі промысламі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хатляны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хатляны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвашлі ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету Ўзьденскага раёну. У 1933 годзе тут існавалі стальмашня і кузьня, 2 ветраныя млыны.

На 1 студзеня 2000 году ў Хатлянах было 374 двары. У сакавіку 2010 году яны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 585 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1150 чал.; 1999 год — 1166 чал.; 1 студзеня 2000 году — 1166 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 880 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Хатлянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

рэдагаваць

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, млын, лесапільня, філія раённага камбінату побытавага абслугоўваньня.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее Хатлянскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Археалягічны помнік — курганны могільнік (мае 7 насыпаў).

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 487.
  2. ^ Jelski A. Chotlany // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 638.
  3. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 561.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003.
  5. ^ У Мінскай вобласці згарэла на Каляды драўляная царква, Наша Ніва, 6 студзеня 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць