Бярэзань (Докшыцкі раён)
Бярэ́зань[1], Беразіно́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 393 чалавекі. Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад Докшыцаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Лепель.
Бярэзань лац. Biarezań | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Докшыцкі |
Сельсавет: | Бярэзінскі |
Насельніцтва: | 393 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2157 |
СААТА: | 2221804011 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′25″ пн. ш. 28°11′41″ у. д. / 54.90694° пн. ш. 28.19472° у. д.Каардынаты: 54°54′25″ пн. ш. 28°11′41″ у. д. / 54.90694° пн. ш. 28.19472° у. д. |
± Бярэзань | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бярэзань Горная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Назва
рэдагавацьТапонім Бярэзань утварыўся ад назвы ракі Бярэзіны[3]. У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Любашанскай воласьці мела назву Бярэзань Горная[4]. Цяперашняе афіцыйнае найменьне «Беразіно», як і ў выпадку колішняй Бярэзані Любашанскай, ёсьць перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань датуецца 13 студзеня 1407 году. У пачатку XV стагодзьдзя паселішча разам зь іншымі сёламі Харэцкай воласьці перайшло да ваяводы віленскага Войцеха Манівіда. Па згасаньні роду Манівідаў у 2-й палове XV ст. Бярэзань, імаверна, знаходзілася ў валоданьні Судзімонтавічаў, пазьней яе падзялілі паміж сабой Гальшанскія і Чартарыйскія. Ад апошніх частка паселішча перайшла да Тышкевічаў, рэштай валодалі Пацы (неўзабаве сталі асноўнымі ўладальнікамі).
У канцы XVI ст. Бярэзань атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам вялікага маёнтку, землі якога цягнуліся абапал Бярэзіны амаль на 40 км — ад вёсцы Адрубак да ўтоку ракі Сергуч (прыкладна супадалі з сучаснымі межамі Бярэзінскага запаведніка). У 1682 годзе Канстантын Уладзіслаў Пац заснаваў у мястэчку драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. Маёнтак знаходзіўся часткова ў Полацкім, часткова ў Менскім ваяводзтве (мяжа ішла ракой Бярэзінай).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У пач. XIX ст. паселішчам валодалі Тавянскія. На 1812 год у Бярэзані было 30 двароў. У 2-й палове XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, тут было 124 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бярэзань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярэзань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919 годзе яна ўвайшла ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету.
На 1970 год у Бярэзані было 232 двары, на 1941 год — 51, на 1995 год — 262.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 400 чал.[4]; 1897 год — 788 чал.
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 805 чал.; 1992 год — 268 чал.[5]; 1995 год — 577 чал.[6]; 1999 год — 545 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 545 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Бярэзані працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьКаля Бярэзані знаходзіцца гарадзішча 3—4 ст. н. э. з матэрыяламі культураў штрыхаванай керамікі і днепрадзьвінскай, курганны могільнік.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1682)
- Царква Сьвятога Духа
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 247
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 246.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 26.
- ^ а б Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 145.
- ^ Насевіч В. Беразіно // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 17.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 105.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.