Акалова
Акало́ва[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Каргаўшчыне. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 101 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на поўнач ад Лагойску, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы; на шашы Менск — Віцебск.
Акалова лац. Akałova | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Акалоўскі |
Насельніцтва: | 101 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223119 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′31″ пн. ш. 27°51′18″ у. д. / 54.49194° пн. ш. 27.855° у. д.Каардынаты: 54°29′31″ пн. ш. 27°51′18″ у. д. / 54.49194° пн. ш. 27.855° у. д. |
± Акалова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Акалова — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Назва
рэдагавацьТапонім Акалова ўтварыўся ад імя Акола або Акула.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Акалова ўпамінаецца ў 1770 годзе як мястэчка Менскага павету Менскага ваяводзтва. Паселішча знаходзілася ў валоданьні Сьвірскіх, пазьней Валовічаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Акалова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[2]. У 1798 годзе Міхаіл Валовіч заснаваў тут драўляны касьцёл. Паводле інвэнтару 1846 году існавалі аднайменныя мястэчка (22 двары) і маёнтак (4 фальваркі, 13 вёсак, 1770 прыгонных сялянаў). У 1876 годзе Генрык Валовіч прадаў спадчыну С. Кербедзю. На 1886 год у Акалове было 28 двароў, касьцёл, 3 крамы, карчма, вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 39 двароў, побач існаваў маёнтак. На 1909 год існавалі аднайменныя мястэчка (41 двор) і маёнтак (2 двары), на 1917 год — мястэчка (49 двароў) і вёска (14 двароў).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 Акалова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Акалова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3], дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год у Акалове быў 41 двор, на 1941 год — 51, на 1969 год — 72, на 1994 год — 51, на 1 студзеня 2003 году — 50.
-
Касьцёл
-
Касьцёл, галоўны фасад
-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Працэсія да капліцы ў Амнішаве
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1811 год — 46 муж.; 1846 год — 179 чал.; 1886 год — 268 чал.; 1897 год — 201 чал. (93 муж. і 108 жан.)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 221 чал. у мястэчку Акалове і 22 чал. у маёнтку Акалове; 1917 год — 176 чал.; 1926 год — 125 чал.; 1969 год — 199 чал.; 1990 год — 115 чал.[4]; 1994 год — 103 чал.[5]; 1999 год — 136 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 115 чал.[6]; 2010 год — 101 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Акалове працуюць сярэдняя школа і дашкольная ўстанова.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Могілкі старыя каталіцкія, брама
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1798—1804)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 240.
- ^ Krzywicki J., Jelski A. Okołowo // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 430.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Казлоўская М. Акалова // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 80.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 183.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 485, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0282-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.