Холы (з 1920 году — Лі́пень[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы. Цэнтар сельсавету Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 905 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў і аднайменнай чыгуначнай станцыі, за 126 км ад Магілёва; на аўтамабільнай дарозе Асіпавічы — Сьвіслач.

Холы
лац. Choły
Вуліца вёскі
Вуліца вёскі
Першыя згадкі: 1637
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіпавіцкі
Сельсавет: Ліпеньскі
Насельніцтва
шчыльнасьць: 2007
колькасьць двароў: 361
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213780
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′50.75″ пн. ш. 28°49′11.80″ у. д. / 53.4140972° пн. ш. 28.8199444° у. д. / 53.4140972; 28.8199444Каардынаты: 53°24′50.75″ пн. ш. 28°49′11.80″ у. д. / 53.4140972° пн. ш. 28.8199444° у. д. / 53.4140972; 28.8199444
Холы на мапе Беларусі ±
Холы
Холы
Холы
Холы
Холы
Холы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Холы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Назва рэдагаваць

Варыянты традыцыйнай назвы мястэчка: Холы (Хола), Холва (Холвы), Холуя[2] (Халуй, Халуі).

У 1920 годзе бальшавікі перайменавалі Холы ў «Ліпень» у гонар месяца захопу імі мястэчка — ліпеня таго ж году.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Холы як прыватнае сяло датуецца 1637 годам. З часу заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1793 годзе каля мястэчка існаваў маёнтак Халуйкі, дзейнічаў касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Холы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1797 годзе айцы-езуіты збудавалі ў мястэчку новы касьцёл.

На 1861 год у Холах існавалі царква і малітоўная школа. У 1885 годзе расейскія ўлады збудавалі новую царкву. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 57 двароў, дзейнічалі царква і малітоўны дом, працавалі школа, карчма і 7 крамаў. У пачатку XX ст. тут збудавалі лесапільню і млын. На 1917 год — 84 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Холы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Холы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 годзе ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3], дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 годзе у Холах было 98 двароў, працавалі млын і лесапільны завод, на 1940 год — 284 двары.

У 1967 годзе да Холаў далучылі вёскі Крынічкі, Новае Жыцьцё, Валадарск, Старасельле, Акоп і Тодараў Кут. На 1986 год у вёсцы было 406 двароў, на 1999 год — 401, на 2002 год — 385. У 2000-я гады Холы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 235 чал.[4]; 1897 год — 563 чал. у мястэчку Холах і 115 чал. у маёнтку Холах[5];
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 561 чал.; 1917 год — 568 чал. у мястэчку Холах, 119 чал. у маёнтку Холах і 6 чал. у лясной вартоўні; 1940 год — 852 чал.; 1959 год — 894 чал.; 1970 год — 1123 чал.; 1986 год — 951 чал.; 1999 год — 1000 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 872 чал.; 2007 год — 905 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, пошта.

Плян рэдагаваць

Плян Холаў прастакутна-радыяльны, квартальны. Забудова ў асноўным драўляная сядзібнага тыпу. Мураваныя будынкі на паўночнай ускраіне. Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар на скрыжаваньні 2 галоўных вуліцаў, вакол сквэру.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Забудова гістарычная (кан. XIX — пач. XX стагодзьдзя; фрагмэнты)

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Крыжа (1797)
  • Царква Раства Багародзіцы (XIX ст.)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Спірыдонаў М. Беларусь на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 г. // Гістарычны Альманах. Том 8. 2003.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 626
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 113.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 273.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць