Пясочнае
Пясо́чнае[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 620 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на поўнач ад Капылю, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы.
Пясочнае лац. Piasočnaje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Бабаўнянскі |
Насельніцтва: | 620 чал. (2001) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223944 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′10″ пн. ш. 27°6′3″ у. д. / 53.33611° пн. ш. 27.10083° у. д.Каардынаты: 53°20′10″ пн. ш. 27°6′3″ у. д. / 53.33611° пн. ш. 27.10083° у. д. |
± Пясочнае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пясочнае — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Случчыны.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Пясочнае ўпамінаецца ў XVI ст. як уладаньне князёў Алелькавічаў. У XVII ст. мястэчка перайшло да Радзівілаў. Паводле прывілея Жыгімонта Аўгуста Алелькавічам, жыхары мястэчка карысталіся правам «людзей вольных».
З 1688 году ў Пясочным упамінаецца царква Покрыва Багародзіцы. У 1793 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Случарэцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пясочнае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магільнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1823 годзе маёнтак набыў Ануфры Ёдка.
На 1849 год у Пясочным працавалі паромная пераправа, прыстань, 2 млыны, склады лесаматэрыялаў, існавала вытворчасьць лёгкіх суднаў («шугалеяў»). На 1893 год у мястэчка было каля 180 двароў[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пясочнае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пясочнае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету (існаваў да 8 чэрвеня 1963 году) Капыльскага раёну. У пачатку 1930-х гадоў у Пясочным было 364 двары, працавалі кавальская і кравецкая майстэрні, грыбаварачны пункт, вадзяны млын. У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву.
У 1997 год у Пясочным было 274 двары, на 2001 год — 269. У 2000-я гады Пясочнае атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1997 год — 677 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 620 чал.[3]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Пясочным працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Царква Покрыва Багародзіцы (1873)
Асобы
рэдагаваць- Анатоль Астрэйка (1911—1978) — беларускі паэт, паэт-песеньнік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Jelski A. Piaseczna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 43.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 162.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.