Шкля́нцы[1] — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Вяльлі. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці.

Шклянцы
лац. Šklancy
Каменны крыж і хата
Каменны крыж і хата
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Докшыцкі
Сельсавет: Бярозкаўскі
Насельніцтва: 30 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2157
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°43′2.2″ пн. ш. 27°51′42.7″ у. д. / 54.717278° пн. ш. 27.861861° у. д. / 54.717278; 27.861861Каардынаты: 54°43′2.2″ пн. ш. 27°51′42.7″ у. д. / 54.717278° пн. ш. 27.861861° у. д. / 54.717278; 27.861861
Шклянцы на мапе Беларусі ±
Шклянцы
Шклянцы
Шклянцы
Шклянцы
Шклянцы
Шклянцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шклянцы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., спалены за савецкім часам.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Шклянцы ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі як мястэчка Менскага павету Менскага ваяводзтва. У гэты час тут збудавалі царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шклянцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1836 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Стаброўскіх. На 1890 год у мястэчку Шклянцах было да 10 двароў, у аднайменнай вёсцы — 8[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шклянцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклянцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1930-я гады тутэйшую царкву спалілі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1890 год — 89 муж.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 80 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 30 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Кропельніца архаічнай формы
  • Каменны крыж

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (XVIII ст.)
  • Сядзіба
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 245.
  2. ^ Jelski A. Szklance // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 919.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць