Бярэзань

горад у Беларусі

Бярэ́зань — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 11 629 чалавек[2]. Знаходзіцца за 101 км ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Магілёў. Рачная прыстань.

Бярэзань
лац. Biarezań
Сядзіба Патоцкіх (рэканструкцыя)
Сядзіба Патоцкіх (рэканструкцыя)
Герб Бярэзані Сьцяг Бярэзані
Першыя згадкі: 1501
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Бярэзінскі
Вышыня: 164 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1715
Паштовы індэкс: 223310
СААТА: 6204501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°50′0″ пн. ш. 28°59′0″ у. д. / 53.83333° пн. ш. 28.98333° у. д. / 53.83333; 28.98333Каардынаты: 53°50′0″ пн. ш. 28°59′0″ у. д. / 53.83333° пн. ш. 28.98333° у. д. / 53.83333; 28.98333
Бярэзань на мапе Беларусі ±
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бярэзань Любашанская — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захавалася сядзіба Патоцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Тапонім Бярэзань утварыўся ад назвы ракі Бярэзіны[3].

Традыцыйная гістарычная назва места — Бярэзань[4]. Доктар філялягічных навук, прафэсар Фёдар Янкоўскі паказвае на тое, што мясцовыя жыхары здаўна звалі паселішча няйнакш як Бярэзань[5][6]. Гэтая назва ўжывалася ў БССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году (таксама сустракалася форма Беразынь[7]). Цяперашняя афіцыйная назва места — Беразіно. Яна ўтварылася ад расейскай назвы Березино[8] і ёсьць перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць), таксама вядомай падзеямі вайны 1812 году[9]. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Бярэзань фіксуецца як варыянтная форма. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.

У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Харэцкай воласьці (Бярэзань Горная), мела назву Бярэзань Любашанская, Бярэзань Ігуменская[10] або Бярэзань Дольная.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань як мястэчка Любашанскага староства Віленскага ваяводзтва датуецца 7 чэрвеня 1501 году. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[11].

У сярэдзіне XVI ст. Бярэзань знаходзілася ў валоданьні Сапегаў. Адзін з прадстаўнікоў роду Казімер Леў Сапега, на той час маршалак дворны, 24 верасьня 1641 году заснаваў тут драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (будаваньне вялося да 1644 году)[12]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе мястэчка на пэўны час трапіла пад маскоўскую акупацыю.

У 1668 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Бярэзані прывілей на штотыднёвы торг і штогадовыя кірмашы. З 1671 году маёнткам валодалі Тышкевічы. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 16—17 ліпеня 1708 году каля мястэчка праз раку Бярэзіна перапраўляўся з сваімі войскамі кароль Швэцыі Карл XII.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету. Маёнтак перайшоў да Патоцкіх. У вайну 1812 году мястэчка і яе ваколіцы сталі арэнай баявых дзеяньняў. У 1-й палове XIX ст. у Бярэзані працавала суконная мануфактура. На 1858 год тут было 459 будынкаў, на 1892 год працавалі бровар, канатная фабрыка, млын. Купцы зь Бярэзані гандлявалі дрэвам, пянькой, прадуктамі з смалы. Паводле зьвестак перапісу 1897 году, існавалі расейская народная вучэльня, школа, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бярэзань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярэзань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[13]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Бярэзань увайшла ў склад Беларускай ССР ўвайшла ў склад БССР. У жніўні — ліпені 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. 17 ліпеня 1924 году Бярэзань стала цэнтрам раёну (з 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году ў Ігуменскім раёне) Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году — Менскай акругі. У студзені 1938 году мястэчка ўвайшло ў склад Магілёўскай, 20 верасьня 1944 году — Менскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году Бярэзань атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

7 сакавіка 1968 году Бярэзань атрымала статус места. 22 лістапада 2007 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб і сьцяг.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 1086 чал.; 1880 год — 3181 чал.; 1897 год — 4987 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1930 год — 2968 чал.[14]; 1939 год — 4,8 тыс. чал.[15]; 1968 год — 6,4 тыс. чал.[16]; 1970 год — 6,9 тыс. чал.; 1989 год — 12,7 тыс. чал.[15]; 1995 год — 13,3 тыс. чал.[17]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 12,9 тыс. чал.; 2007 год — 12,8 тыс. чал.; 2009 год — 12 020 чал.[18]; 2014 год — 11 907 чал.[18]; 2016 год — 11 832 чал.[19]; 2017 год — 11 698 чал.[20]; 2018 год — 11 672 чал.[21]; 2019 год — 11 629 чал.[2]

Адукацыя

рэдагаваць

У Бярэзані працуюць 3 сярэднія і музычная школы.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Папоўшчына вуліца
Кастрычніцкая вуліца Ігуменская вуліца
Лясных вуліца Школьная вуліца
Менская вуліца Менская вуліца
Набярэжная вуліца Палацавая вуліца
Піянэрская вуліца Паложынская вуліца
Савецкая вуліца Пракошынская вуліца
Чырвонарамейская вуліца Салдацкая вуліца[22]

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Бярэзані
  • ААТ «Бярэзінскі сыраробны завод»
  • ААТ «Бярэзінскі льнозавод»
  • РУП «Мадыкор»
  • АСП РУП «Менск Крышталь» вытворчы цэх «Бярэзінскі спіртовы завод»
  • філія Кааппрам Бярэзінскага раённага спажывецкага таварыства
  • філія СТАА «Прафітсыстэм»
  • КУП «Бярэзінскі раённы камбінат побытавага абслугоўваньня»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць
 
Брукаванка да сядзібы Патоцкіх

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Беразіно»[23].

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Аляксандар Парвус (1867—1924) — дзяяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст
  • Яўген Сідаровіч (нар. 1928) — навуковец у галіне фізыялёгіі, экалёгіі, інтрадукцыі расьлінаў і ахове навакольнага асяродзьдзя
  • Рыгор Старобінец (1910—2001) — хімік, сябар-карэспандэнт АН Беларусі (1969), Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1980)
  • Станіслаў Шостак (1898—1961) — беларускі і польскі вайсковец, палкоўнік, адзін з арганізатараў бранятанкавых войскаў у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
  • Ізраіль Элентух (1913—?) — гісторык мастацтваў і мастацтвазнаўца
  1. ^ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2024.
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 26.
  4. ^ Вячорка В. (19.03.2016) «Бабёнка — это я понимаю!». Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё СвабодаПраверана 23 чэрвеня 2017 г.
  5. ^ Скарачэнні геаграфічных назваў (вёсак, мястэчкаў і г. д.) // Янкоўскі Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Рэдактары М. Яўневіч, А. Баханькоў. — Менск: «Вышэйш. школа», 1968.
  6. ^ Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 170.
  7. ^ Каганец К. Творы / Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. — Мн.: Маст. літ., 1979. — С. 260. — 264 с. — 5000 ас.
  8. ^ Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Беразіно ці Бярэзань?, Радыё Свабода, 16 жніўня 2019 г.
  9. ^ Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВПраверана 9 чэрвеня 2011 г.
  10. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 144.
  11. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 312.
  12. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 313.
  13. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  14. ^ Насевіч В. Беразіно // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 16.
  15. ^ а б Насевіч В. Беразіно // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 17.
  16. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  17. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 105.
  18. ^ а б Численность населения на 1 января 2014 года и среднегодовая численность населения за 2013 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
  23. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць