Гарадок (Маладэчанскі раён)
Гарадо́к[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 395 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на поўдзень ад Маладэчна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Алёхнавічы.
Гарадок лац. Haradok | |
Вуліца | |
Дата заснаваньня: | 1161 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Маладэчанскі |
Сельсавет: | Гарадоцкі |
Вышыня: | 206 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 395 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1773 |
Паштовы індэкс: | 222336[1] |
СААТА: | 6238813036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д. / 54.15694° пн. ш. 26.91944° у. д.Каардынаты: 54°9′25″ пн. ш. 26°55′10″ у. д. / 54.15694° пн. ш. 26.91944° у. д. |
± Гарадок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://horodok.by/ |
Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Назва
рэдагавацьТапонім Гарадок сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Ён уваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва і знаходзіўся ў валоданьні Галімскіх[4].
У Гарадку існаваў невялікі замак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пачатку XX ст. у Гарадку існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 сынагогі, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, расейская народная вучэльня, млын[5].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
2 сьнежня 1994 году ў Гарадку адкрыўся гістарычна-літаратурны музэй[7]. На 1996 год у вёсцы было 222 двары. 28 студзеня 2011 году Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку»[8][9].
-
Школа-прытулак, 26.12.1916 г.
-
Рынак, 2.05.1929 г.
-
Рынак, 1937 г.
-
Інтэр'ер царквы, да 1939 г.
-
Касьцёл, 1930 г.
-
Інтэр'ер касьцёл, 1930-я гг.
-
Сынагога, да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1901 год — 2,5 тыс. чал.; 1921 год — 1420 чал.[10]; 1996 год — 576 чал.[11]; 1999 год — 555 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 480 чал.; 2010 год — 395 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Гарадку працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта.
Эканоміка
рэдагавацьЛясьніцтва.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьЗ урбананімічнай спадчыны Гарадку да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Маладэчанская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынкавы пляц[12].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Замчышча (XI—XVII стагодзьдзі)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Сьвятой Тройцы (1884; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1930)
Галерэя
рэдагаваць-
Царква, брама
-
Млын водны
-
Сынагога
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Почтовые индекы Республики Беларусь Архіўная копія
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 281.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
- ^ Jelski A. Gródek (2) // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 817.
- ^ Дык не даставайся ты нікому!..(недаступная спасылка) // Наша Ніва. 25 кастрычніка 2006 г.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Музеі Беларусі=Museums Belarus / Склад. А. Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Менск: Беларусь, 2001. — С. 10. — ISBN 985-01-0308-6
- ^ Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 28.01.2011 N 54 (рас.). NAVINY.org.
- ^ Городокский сельский исполнительный комитет (рас.). Молодечненский районный исполнительный комитет. Праверана 31 студзеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 44.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 26.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.