CODATA (па-ангельску: Committee on Data for Science and Technology — Камітэт па дадзеных для навукі й тэхнікі) — міждысцыплінарны камітэт пры Міжнароднай радзе па навуцы, заснаваны ў 1966 року. Яго мэтамі зьяўляюцца — збор, крытычная адзнака, захаваньне й распаўсюд дадзеных істотных для навукі й тэхналёгіяў.

У 1969 року заснавана Працоўная група CODATA для фундамэнтальных канстантаў (па-ангельску: The CODATA Task Group on Fundamental Constants). Яе мэта ёсьць у тым, каб пэрыядычна публікаваць сусьветна прыняты набор значэньняў фундамэнтальных фізычных канстантаў і каэфіцыентаў. Першы набор канстантаў быў апублікаваны ў 1973 року. Наступныя публікацыі былі ў 1986, 1998, 2002, 2006 і 2010 (цяперашні набор) роках.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць