Чарнобыльская малітва
«Чарно́быльская малі́тва. Хро́ніка пры́шласьці» (па-расейску: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобэлеўскай ляўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, прысьвечаная катастрофе на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
Чарнобыльская малітва. Хроніка прышласьці | |
Чернобыльская молитва. Хроника будущего | |
Жанр: | дакумэнтальная проза |
---|---|
Аўтар: | Сьвятлана Алексіевіч |
Мова арыгіналу: | расейская |
Публікацыя: | 1997 |
Асобнае выданьне: | 1997 |
Пераклад на беларускую: | 1999 |
Перакладчык: | Мікола Гіль |
Папярэдні твор: | «Зачараваныя сьмерцю» (1993) |
Наступны твор: | «Час second-hand» (2013)[1] |
Электронная вэрсія |
Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасьля катастрофы гутарыла зь пяцьцюстамі сьведкамі гэтай падзеі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, лекарамі, фізыкамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псыхалягічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская катастрофа, і дасьледуе ўражаньні людзей, і тое, як катастрофа паўплывала на інхыя жыцьці[2].
Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов»[3], публікацыя атрымала прэмію часопіса[4]; у тым жа годзе была выдадзеная кніга[5]. Ангельскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША[6][7].
Швайцарскі сацыёляг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзеяў і не высоўвае абвінавачаньня, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяцьцю пра чалавечыя й сацыяльныя падзеі Чарнобыльскае катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджваньню кніг Алексіевіч «этычна неабходна»[8].
Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі
рэдагавацьПодле матываў кнігі рэжысэрам Хуанітай Ўілсан зьняты кароткамэтражны фільм «Дзьверы(de)» (Ірляндыя, 2008)[9].
Подле кнігі пастаўленыя спэктаклі:
- «Bön för Tjernobyl», рэжысэр Оса Кальмэр. Riksteatern, Швэцыя, 1999[10].
- «La prière de Tchernobyl», рэжысэр Бруна Бусаголь. Клермон-Фэран, Францыя, 1999[11]
- «A Prayer for Chernobyl», рэжысэр Джэні Эндгал. New Vic Basement, Лёндан, Вялікабрытанія, 1999[12]
- «La Supplication — Theatre en Flammes», рэжысэр Дэні Маефэр. Лязана, Швайцарыя, 2001[13]
- «Чарнобыльская малітва», рэжысэры Бруна Бусаголь (Францыя), Валер Анісенка (Беларусь) — Рэспубліканскі тэатар беларускае драматургіі, Менск, Беларусь, 2002[14].
Створаная тэлевізійная вэрсія спэктаклю (рэжысэр М. Мілашэўскі)
- «Чернобыльская молитва», рэжысэр Ёэл Лехтанэн. Цэнтар імя Меерхольда, Масква, Расея, 2006[15]
- «Tschernobyl: Eine Chronik der Zukunft» — монаспэктакль. Landestheater Tübingen, Тубінген, Нямеччына, 2011[16]
- «Czarnobylska modlitwa», рэжысэр Яана Шчапкоўская. Teatr Studio im. St. I. Witkiewicza, Варшава, Польшча, 2013[17]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Выданьні // Сьвятлана Алексіевіч, 2015 г. Праверана 24 сьнежня 2015 г.
- ^ Journal of Nuclear Medicine Vol. 47 No. 8 1389—1390
- ^ Чернобыльская молитва. Хроника будущего // Дружба народов. — 1997. — № 1. — ISSN 0012-6756.
- ^ Лауреаты премии журнала «Дружба народов» за 1997 год // Дружба народов. — 1998. — № 1. — ISSN 0012-6756.
- ^ Светлана Алексиевич Чернобыльская молитва. — М.: Остожье, 1997. — 224 с. — ISBN 5-86095-088-8
- ^ Voices from Chernobyl: The Oral History of the Nuclear Disaster (Dalkey Archive Press 2005; ISBN 1-56478-401-0)
- ^ Voices from Chernobyl
- ^ Apprendre à entendre l’horreur de Tchernobyl: «La supplication» de Svetlana Alexievitch
- ^ Фильм по книге Светланы Алексиевич номинирован на «Оскар» / Издательство «Время»
- ^ Drama — Svenska kyrkan — Göteborgs stift kultursamverkan
- ^ https://web.archive.org/web/20160528023708/http://www.brut-de-beton.net/telechargement/DOSSIERpresseELENA.pdf
- ^ Svetlana Alexievich — Светлана Алексиевич. Персональная страница. Театрю
- ^ Théâtre en FlammesLa supplication Archives " Théâtre en Flammes
- ^ Чарнобыльская малітва | rtbd.by
- ^ Ъ-Газета — Радиационная постановка
- ^ LTT — Landestheater Tübingen
- ^ Chernobyl Prayer [Czarnobylska modlitwa] — Productions | Teatr Studio
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧарнобыльская малітва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў