Тбіліскі мэтрапалітэн
Тбілі́скі мэтрапалітэ́н (па-грузінску: თბილისის მეტროპოლიტენი) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Тбілісі (Грузія). Уведзены ў эксплюатацыю 11 студзеня 1966 году і стаў чацьвёртым паводле ліку ў СССР пасьля маскоўскага, ленінградзкага й кіеўскага. Ані падчас пачатку будаўніцтва, ані на момант яго адкрыцьця горад Тбілісі не дасягнуў колькасьці жыхароў у 1 мільён, насуперак прынятай у СССР практыцы будаваць мэтро толькі ў гарадах-«мільённіках». Паводле стану на 2017 год, калі адкрылася апошняя на цяперашні час станцыя, налічвае 29 кілямэтраў лініяў і 23 станцыі, разьмешчаныя на дзьвюх лініях — Ахмэтэлі-Варкетылскай і Сабурталінскай.
Тбіліскі мэтрапалітэн თბილისის მეტროპოლიტენი | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Тбілісі, Грузія |
Пачатак працы | 11 студзеня 1966 |
Лініі |
2 лініі Даўжыня: 29 км |
Колькасьць станцыяў | 23 |
Пасажырапаток на дзень | 271 тыс. (2014) |
Пасажырапаток на год | 99 млн (2014) |
Схема мэтрапалітэну | |
Тбіліскі мэтрапалітэн зьяўляецца другім паводле велічыні ў Закаўказьзі (першае месца займае Бакінскі мэтрапалітэн, трэцяе — Ерэванскі). Да 2010 году ў мэтрапалітэне дзейнічалі жэтоны (спачатку мэталічныя, затым плястыкавыя). У цяперашні час сыстэма аплаты праезду — толькі па плястыкавых картках. Працуе ад 6:00 да 24:00. Інтэрвал руху складае ад 2,5 хвілінаў у гадзіны пік да 12 хвілінаў у позьні час.
Лініі
рэдагаваць# | Назва | Адкрыцьцё | Даўжыня, км | Колькасьць станцыяў |
---|---|---|---|---|
1 | Ахмэтэлі-Варкетылская лінія | 1966 год | 19,6 | 16 |
2 | Сабурталінская лінія | 1979 год | 9,4 | 7 |
3 | Руставэлі-Вазісубанская лінія | заплянавана | (5) | (5) |
Усяго | 29 | 23 |
Храналёгія пускавых комплексаў
рэдагаваць- 11 студзеня 1966: Дзідубэ — Руставэлі
- 6 лістапада 1967: Руставэлі — 300 Арагвэлі
- 5 траўня 1971: 300 Арагвэлі — Самгоры
- 15 верасьня 1979: Садгурыс маедані — Дзелісі
- 9 лістапада 1985: Самгоры — Варкетылі
- 16 лістапада 1985: Дзідубэ — Гурамішвілі (без «Грмагеле»)
- 28 лістапада 1985: Грмагеле
- 7 лістапада 1989: Гурамішвілі — Ахмяцеліс тэатры
- 2 красавіка 2000: Дзелісі — Важа-Пшавела
- 16 кастрычніка 2017: Важа-Пшавела — Дзяржаўны ўнівэрсытэт