Залатая Літара
«Залатая Літара»[1] — штогадовая прэмія беларускага Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Арганізатар прэміі — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Прэміяй адзначаюцца найлепшыя працы грамадзка-палітычнай, эканамічнай, спартовай і культурнай тэматыкі, а таксама рэпартэры, фотакарэспандэнты і блогеры[2].
Узнагароды праходзяць па больш чым 20 намінацыях, падзеленых на групы: для рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармацыйных агенцтваў; раённых, гарадзкіх і шматтыражных друкаваных СМІ, а таксама асобна ў агульных і пэрсанальных намінацыях. Журы таксама вызначае ўладальнікаў Гран-пры за найлепшы творчы праект году раённых, гарадзкіх, шматтыражных друкаваных СМІ і рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў адпаведна.
У сярэднім на журналісцкае спаборніцтва штогод прыходзіць каля 250 заявак[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Заяўкі на ўдзел у конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара» прымаюцца да 10 красавіка(недаступная спасылка)
- ^ Названы имена победителей Национального конкурса «Золотая литера»(рас.). СТБ (23 красавіка 2014). Праверана 13 сакавіка 2015 г.
- ^ В Беларуси стартовал конкурс печатных СМИ «Золотая Литера-2012»(рас.). БелаПАН (21 сакавіка 2013). Праверана 13 сакавіка 2015 г.