Таварыства філярэтаў

(Перанакіравана з «Філярэт»)

Таварыства філярэтаў (ад грэц. φιλάρετος — «аматары дабрачыннасьці») — таемнае патрыятычнае згуртаваньне студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту, якое дзейнічала ў 1820—1823 гадох.

Заснаванае філяматамі як адна з даччыных арганізацыяў. Мела за мэту ўзаемадапамогу і самаўдасканаленьне. Старшынём Таварыства філярэтаў быў Тамаш Зан. Адным з гурткоў філярэтаў кіраваў Ян Чачот.

Асноўны склад Таварыства складала моладзь 17—25 гадоў, што былі выхадцамі зь земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Са 135 чалавек, дапытаных камісіяй Мікалая Навасільцава, зь Беларусі (Віленская, Гарадзенская, Магілёўская, Менская губэрні і Беластоцкая вобласць) было 113 чалавек. З Каралеўства Польскага — усяго 6, з Украіны, пераважна з Валыні — 16[1].

Вядомыя філярэтыРэдагаваць

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).