Белавескі нацыянальны парк

Белаве́скі нацыяна́льны парк (па-польску: Białowieski Park Narodowy) — прыродаахоўная тэрыторыя, што знаходзіцца ў Польшчы (Падляскае ваяводзтва) ля граніцы з Рэспублікай Беларусь. Пад аховай знаходзіцца частка ляснога масіву Белавескай пушчы.

Белавескі нацыянальны парк
нацыянальны парк
Частка адБелавеская пушча Рэдагаваць
Дата заснаваньня / стварэньня1932 Рэдагаваць
Катэгорыя абароненых зонаў МСАПКатэгорыя МСАП II: нацыянальны парк Рэдагаваць
КраінаПольшча Рэдагаваць
Адміністрацыйная адзінкаГайнаўка Рэдагаваць
Геаграфічныя каардынаты52°46′0″N 23°52′0″E Рэдагаваць
Ключавая падзеязьмена запісу ў сьпісе Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО Рэдагаваць
Значнае месцаГайнаўка Рэдагаваць
Статус славутасьцічастка аб’екту Сусьветнае спадчыны Рэдагаваць
Афіцыйны вэб-сайтhttp://www.bpn.com.pl Рэдагаваць
Афіцыйны сымбальзубар Рэдагаваць
Крытэр Сусьветнае спадчыны(ix), (x) Рэдагаваць
Map

21 лістапада 1947 году Савет міністраў Польшчы ухваліў Пастанову пра аднаўленьне Белавескага нацыянальнага парку. Яго межамі сталі: на захадзе — рака Нараўка, на поўначы — рака Гвозьна, на поўдні — Паляна Белавеская, а на ўсходзе — польска-савецкая дзяржаўная мяжа. Кіраўніком парку стаў Ян Карпінскі, які займаў пасаду да 1952 году[1].

У Белавескім нацыянальным парку

Будынак дырэкцыі парку знаходзіцца ў Белавежы. Цяпер у склад парку ўваходзіць тры адміністрацыйныя адзінкі: Мяжа аховы Гвозьня, Мяжа аховы Арлоўка і Цэнтар гатоўлі зуброў (з трыма рэзэрвацыямі гатоўлі і Рэзэрвацыяй паказу зубраў)[2].

Прасторы Белавескага нацыянальнага парку ў 1979 годзе, з нагоды вялікага значэньня для культуры і спадчыны чалавецтва, унесьлі ў прэстыжны сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 1992 годзе ЮНЭСКО пашырыла статус Сусьветнай спадчыны аб’екту на прылеглы да парку беларускі вучастак «Белавеская пушча», які падлягаў ахове (4500 га). У выніку ў Белавескай пушчы паўстаў адзін зь сямі ў сьвеце і трох у Эўропе трансгранічны аб’ект сусьветнай спадчыны.

  1. ^ Томас Бон, Аляксандар Далгоўскі, Маркус Кшоска. 6.1 Маргіналізацыя і дынамічная мадэрнізацыя ў памежным рэгіёне // Зубрыны неруш і сусьветная спадчына / адказн. Зьміцер Вішнёў, перакл. зь ням. Жанна Некрашэвіч-Кароткая. — Менск: Галіяфы, 2021. — С. 205. — 404 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-7209-88-0
  2. ^ Сайт Белавескага нацыянальнага парку