Ордэн герояў Нябеснай сотні
О́рдэн геро́яў Нябе́снай со́тні (па-ўкраінску: Орден Героїв Небесної Сотні) — дзяржаўная ўзнагарода Ўкраіны для адзначэньня асобаў «за грамадзянскую мужнасьць, патрыятызм, адстойваньне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабодаў чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадзкую дзейнасьць ва Ўкраіне, самаадданае служэньне ўкраінскаму народу, выяўленыя пад час Рэвалюцыі годнасьці (лістапад 2013 року — люты 2014 року), іншых падзеяў, зьвязаных з абаронаю незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны».
Ордэн герояў Нябеснай сотні | |||
| |||
Арыгінальная назва | па-ўкраінску: Орден Героїв Небесної Сотні | ||
---|---|---|---|
Дэвіз | «Свабода і годнасьць» | ||
Краіна | Украіна | ||
Тып | Ордэн | ||
Падставы ўзнагароджаньня | За грамадзянскую мужнасьць, патрыятызм, адстойваньне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабодаў чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадзкую дзейнасьць ва Ўкраіне, самаадданае служэньне ўкраінскаму народу, выяўленыя пад час Рэвалюцыі годнасьці (лістапад 2013 року — люты 2014 року), іншых падзеяў, зьвязаных з абаронаю незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 1 ліпеня 2014 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 27 лістапада 2014 | ||
Колькасьць | 3 | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Багдана Хмяльніцкага | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн «За мужнасьць» |
Апісаньне
рэдагавацьЗнак ордэна вырабляецца са срэбра і мае форму прамога раўнабаковага крыжа з аднолькавымі асновамі на ягоных канцах (крыж-патэнт). Крыж пакрыты паўпразрыстаю блакітнаю эмальлю, са срэбнаю аблямоўкаю па пэрымэтру. У цэнтры крыжа — выява нябеснага воя ў дасьпехах зь мечам і тарчаю. Усе выявы рэльефныя. На адваротным баку ордэна разьмешчаны надпіс рэльефнымі літарамі «СВОБОДА ТА ГІДНІСТЬ» і выгравіраваны нумар знаку.
Памер крыжа між супрацьлеглымі канцамі — 36 мм. З дапамогаю кальца з вушкам ордэн злучаецца з прастакутнай калодкай, абцягнутаю шоўкаваю муараваю стужкаю блакітнага колеру з жоўтаю паласою пасярэдзіне. Шырыня стужкі — 28 мм, шырына паласы — 3 мм. Памеры калодкі: вышыня — 45 мм, шырыня — 28 мм.
Плянка крыжа ордэна герояў Нябеснай сотні ўяўляе сабою прастакутную мэталёвую плястынку, абцягнутую тканінаю, як на калодцы ордэна. Памер плянкі: вышыня — 12 мм, шырыня — 24 мм.
Узнагароджаньне
рэдагавацьОрдэн зацьверджаны законам Вярхоўнай рады Ўкраіны 1 ліпеня 2014 року. Статут і выгляд ордэна зацьверджаны ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі 3 лістапада 2014 року. Пазьней прэс-сакратар Пятра Парашэнкі Сьвятаслаў Цаголка адзначыў, што ўзнагароджаньне замежнікаў гэтым ордэнам адбудзецца празь немажлівасьць паводле ўкраінскага заканадаўства надаць Ордэн героя Ўкраіны замежным грамадзянам[1].
Адзінае пакуль узнагароджаньне ордэнам адбылося 27 лістапада 2014 року. Усе асобы былі ўзнагароджаныя пасьмяротна.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прэс-служба Парашэнкі: Жызьнеўскі — герой Украіны, але званьня не атрымае // Радыё Свабода. — 2015.
- ^ а б в Указ Президента України №893/2014. Про нагородження орденом Героїв Небесної Сотні (укр.). Верховна Рада України (27 лістапада 2014). Праверана 5 лютага 2015 г.
- ^ а б в Президент нагородив орденами Героїв Небесної Сотні трьох іноземців, які загинули під час Революції Гідності // Офіційне інтернет-представництво Президента України