Катрушніцкі лемезень
Катру́шніцкі ле́мезень — умоўная мова шапавалаў мястэчка Дрыбін Магілёўскай вобласьці.
Назва
рэдагавацьКатру́ха — назва магеркі на гэтай мове, лемезень — тайная мова[1][2].
Гісторыя
рэдагавацьДакладны час зьяўленьня мовы невядомы[3]. Мова была прыдуманая шапаваламі мястэчка Дрыбін дзеля сакрэтнасьці падчас адыходніцтва ў іншыя мястэчкі, бо шапавалы працавалі ў дамох заказчыка[4]. Першыя дасьледаваньні мовы былі зробленыя Еўдакімам Раманавым у 1889 годзе, і апублікаваныя ў 1890 годзе ў першым нумары часопіса Імпэратарскага геаграфічнага таварыства «Живая старина(ru)»[5]. Мова знаходзілася ва ўжываньні і пасьля заняпаду шапавальскага рамяства, шырока ўжывалася прынамсі да сярэдзіны XX стагодзьдзя. Да цяперашняга часу ў мове жыхароў Дрыбіна захоўваюцца асобныя словы катрушніцкага лемезьня[6]. У 2012 годзе Беларусь рыхтавала заяўку на ўключэньне шапавальства й катрушніцкага лемезьня (як яго спэцыялізаванай тэрміналёгіі) ў сьпіс нематэрыяльных каштоўнасьцяў ЮНЭСКО[7][8].
Лінгвістычная характарыстыка
рэдагавацьПаводле Еўдакіма Раманава, лексычны склад мовы налічваў блізу 915 словаў, і ахопліваў 13 паняційных групаў[4]. Словаўтварэньне часьцей за ўсё адбывалася шляхам зьмяненьня звычайных беларускіх словаў. Дадаваліся прыстаўкі ку ці шу са зьменай, паводле агульных законаў фанэтыкі, пачатковых галосных, са скарачэньнем альбо прыбіраньнем галосных, напрыклад: кухерэдні — сярэдні, шухлець — клець, шусень — восень, шуйма — яма. У некаторых словах перастаўляліся склады, напрыклад: ласома — салома; у некаторых зьмяняецца канчатак з устаўкай новага суфікса: сівымны — сівы, любжаць — любіць, чыторыць — чытаць. У слове трыполем дадаецца прыстаўка тры (поле)[3].
Уласных скланеньняў і спражэньняў лемезень ня мае, выкарыстоўваюцца агульныя беларускія формы, таксама выкарыстоўваюцца беларускія злучнікі й прыназоўнікі[3][9]. Уласных ступеняў параўнаньня прыметнікаў і прыслоўяў няма, яны ўтвараюцца паводле агульных законаў.
Сярод аднакарэнных словаў сустракаюцца нямецкія й габрэйскія (махер — нож, шыхта — дзяўчына), татарскія (басаць — рэзаць), грэцкія (пітрус — камень, амелюс — мёд)[10].
Ужываньне
рэдагавацьПаводле Раманава, лемезень выкарыстоўваўся шапаваламі толькі ў працоўных адлучках, і ніколі на радзіме. Рабілася гэта праз асьцярогу, каб мову ня вывучылі мясцовыя. Часта лемезень ня ведалі нават чальцы сям’і, якія не займаліся шапавальствам[3]. Ёсьць сьведчаньні, што ў сярэдзіне XX ст. лемезьнем валодалі і карысталіся звычайныя жыхары. Да сёньня ў маўленьні асобных жыхароў Дрыбіна й вёскі Пакуцьце захаваліся асобныя словы лемезьня[6]. Фальклёру на лемезьні не існуе, але часам на лемезень перакладаліся вядомыя прыказкі.
Моўны прыклад
рэдагавацьМясцовы краязнавец Уладзімер Кажамяка напісаў на катрушніцкім лемезьні адзіны верш[6].
катрушніцкі лемезень:
|
па-беларуску:
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Катруха Этнічны слоўнік. Родны Вобразы. Праверана 22 лютага 2015 г.
- ^ Лемезень (рас.) Этимологический словарь русского языка Макса Фасмера. dic.academic.ru. Праверана 22 лютага 2015 г.
- ^ а б в г Раманаў 1890. С. 11 (отдѣлъ 2).
- ^ а б Катрушніцкі лемезень. Ганцавіцкі краязнаўчы-інфармацыйны партал. Праверана 21 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 21 лютага 2015 г.
- ^ Раманаў 1890. С. 9 (отдѣлъ 2).
- ^ а б в Зьміцер Бартосік (19 лютага 2015) Ці паўторыць беларуская мова лёс катрушніцкага лемезьня? Падарожжы Свабоды. Радыё Свабода. Праверана 21 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 21 лютага 2015 г.
- ^ Беларусь хоча ўключыць традыцыю валення шапак і валёнак ў спіс спадчыны ЮНЕСКА. Наша Ніва (7 чэрвеня 2012). Праверана 22 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 22 лютага 2015 г.
- ^ Беларускае "Шапавальства" і "Катрушніцкі лемезень" могуць увайсці ў спісы ЮНЭСКА. mod-no.by (7 чэрвеня 2012). Праверана 22 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 22 лютага 2015 г.
- ^ Раманаў 1890. С. 12 (отдѣлъ 2).
- ^ Дрыбінскі раён. Мовы, дыялекты народаў, якія насяляюць раён. Магілёўская абласная бібліятэка. Праверана 22 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 22 лютага 2015 г.
Літаратура
рэдагаваць- Романов Е. Катрушницкій лемезень. // Живая старина. Выпуск I / подъ редакціею В. И. Ламанскаго. — Санкт-Петербург: Типографія Е. Евдокимова. Б. Итальянская, 11, 1890.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Слоўнік катрушніцкага лемезьня з публікацыі Е. Раманава(недаступная спасылка) (рас.)